Знайсці
03.10.2022 / 08:36

ISW: Пасля паражэнняў у Харкаўскай вобласці і Лімане тон расійскай прапаганды памяняўся, стала больш крытыкі

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) чарговую зводку прысвяціў таму, як змянілася расійская інфармацыйная прастора пасля паражэнняў у Харкаўскай вобласці і Лімане, а таксама з-за распачатай мабілізацыі. Амерыканскія аналітыкі канстатуюць, што расійская публіка стала чуць значна больш крытыкі на адрас генералаў.

«Абвешчаная Крамлём частковая мабілізацыя дала шырокай грамадскасці адчуць наступствы паражэнняў у Харкаўскай вобласці і затым у Лімане, і спробы Крамля паказаць вайну як нешта абмежаванае і ў цэлым паспяховае разляцеліся ўшчэнт», — піша ISW.

Па адчуваннях аналітыкаў, паражэнне ў Лімане спарадзіла ў расійскім інфармацыйным мэйнстрыме яшчэ больш замяшання і крытыкі, чым вясновы выхад з Паўночнай Украіны і нават паражэнне ў Харкаўскай вобласці, менавіта таму, што наклалася на мабілізацыю.

ISW адзначае і тое, што вайсковае кіраўніцтва пачалі адкрыта і гучна крытыкаваць «патрыятычныя» вайсковыя блогеры дапушчаныя ў тэлевізійныя ток-шоў, і што з рэзкімі заявамі выступілі Рамзан Кадыраў і Яўген Прыгожын.

Пры гэтым Пуцін, нагадвае ISW, стараецца ў большай ступені кантраляваць інфармацыйную прастору і ў меншай ступені душыць яе, у яго няма такой машыны цэнзуры, якая была ў Савецкім Саюзе, і таму «беспарадак» у інфармацыі можа для яго быць больш небяспечны, чым для савецкай улады.

На ваенных жа блогераў Пуцін, па ацэнцы ISW, у значнай ступені абапіраецца — яны яму патрэбныя і для прасоўвання яго пазіцыі ў масы і дзеля атрымання нескажонай інфармацыі аб стане спраў на франтах.

«Час пакажа, колькі Пуцін будзе трываць (крытыку) і што будзе, калі і калі ён паспрабуе заткнуць ваенных блогераў з іх крытыкай — усё часцей крытыкай яго ж рашэнняў», — піша ISW.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31