Знайсці
03.10.2022 / 08:57РусŁacБел

Ваенкама звольнілі з-за памылак пры мабілізацыі ў Хабараўскам краі

Кіраўнік Хабараўскага краю Міхаіл Дзегцяроў адхіліў ад пасады ваеннага камісара Юрыя Лайко пасля таго, як палова мабілізаваных у рэгіёне была прызваная па памылцы. Эксперты ж называюць «вінаватым» у аўральнай мабілізацыі сам указ Пуціна, дзе няма ніякіх абмежаванняў для прызыву.

Фота: АР

Паводле Дзегцярова, усяго ў рэгіёне прызвалі некалькі тысяч чалавек, а палову з іх ужо вярнулі назад, бо яны «не адпавядаюць крытэрыям адбору для паступлення на ваенную службу па кантракце».

Раней паведамлялася, што ў Хабараўскім краі прызвалі мужчыну з шызафрэніяй, а таксама жыхара, які выхоўвае дачку-інваліда.

У той жа час, як паведаміў дэпутат гарадской думы Хабараўска Васіль Харытонаў, дырэктараў хабараўскіх школ на нарадзе 2 кастрычніка абавязалі падаць спісы супрацоўнікаў, з якімі кіраўнікі «гатовыя расстацца і аддаць на фронт».

«Дырэктары школ не маюць права падаць нулявыя спісы, гэта цягне скасаванне з імі працоўных дагавораў. Людзі вырашаюць маральна этычную дылему знаходзячыся ў залежным становішчы», — напісаў Харытонаў.

Раней ваенкама адхілілі ад пасады ў Магаданскай вобласці. У рэгіёне памылкова мабілізавалі 69 чалавек, дзве трэці з якіх аказаліся старэйшымі за 45 гадоў. Па словах аднаго з мабілізаваных, іх па позвах прывезлі ва Уладзівасток, дзе пасля медыцынскага агляду вырашылі адправіць назад у Магадан.

Каля 300 памылкова мабілізаваных жыхароў Якуціі вярнуліся дадому, паведаміла ТАСС.

Улады РФ маюць намер мабілізаваць 300 тысяч рэзервістаў для вайны з Украінай. Пры гэтым СМІ паведамляюць, што колькасць мабілізаваных можа перавысіць мільён чалавек. У большасці рэгіёнаў назіраюцца парушэнні пры правядзенні мабілізацыі. 

Эксперты называюць «вінаватым» у аўральнай мабілізацыі сам указ Пуціна, дзе няма ніякіх абмежаванняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930