Знайсці
03.10.2022 / 10:161РусŁacБел

Асноўныя прарасійскія партыі не прайшлі ў парламент Латвіі. Выбары выйграла партыя прэм’ера

Сенсацыяй выбараў стала тое, што галоўныя прарасійскія партыі не трапілі ў парламент. 

Па выніках падліку 100% галасоў на парламенцкіх выбарах у Латвіі 5-працэнтны бар'ер пераадолелі сем партый. Найбольшую колькасць галасоў атрымала «Новае адзінства» дзейнага прэм’ер-міністра Крыш’яніса Карыньша з 18,97% (26 мандатаў).

На другім месцы — «Саюз «зялёных» і сялян» (12,44% — 16 мандатаў), далей — «Аб’яднаны спіс» (11,01% — 15 мандатаў), «Нацыянальнае аб’яднанне» (9,29% — 13 мандатаў), «За стабільнасць» (6,80% — 11 мандатаў), «Латвія на першым месцы» (6,24% — 9 мандатаў), «Прагрэсіўныя» (6,16% — 10 мандатаў).

Сенсацыяй выбараў стала тое, што галоўныя прарасійскія партыі не трапілі ў парламент. Партыя «Згода», пераможца выбараў 2018 года, якую традыцыйна падтрымлівалі прарасійскія сілы, набрала толькі 4,81%. У прапуцінскага «Рускага саюза Латвіі» — 3,63%.

У той жа час у парламент удалося трапіць нядаўна заснаванай партыі «За стабільнасць», якая ўзначальваецца былым актывістам «Згоды» Аляксеем Рослікавым. Гэта папулісцкая партыя, якая выступае за дазвол на галасаванне неграмадзянам і супраць вакцынацыі ад каранавіруса.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
А хіба не ?/адказаць/
03.10.2022
Пророссийских партий в Латвии нет. Были некоторые, проплаченные и негласно управляемые из Москвы, типа общественные движения, но они в выборах участия не принимали и ранее, а сейчас о них вообще не слышно. Москве не до Латвии сейчас, финансирование прекратилось, кураторство стало невозможно, вот и сдулись.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930