Знайсці
03.10.2022 / 12:36РусŁacБел

Экс-дырэктар ЦРУ: ЗША знішчаць усю расійскую тэхніку ва Украіне і «кожны карабель у Чорным моры», калі Пуцін прыменіць ядзерную зброю

ЗША і іх саюзнікі знішчаць расійскія войскі і тэхніку ва Украіне, а таксама патопяць яе Чарнаморскі флот, калі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыменіць ядзерную зброю, папярэдзіў у нядзелю былы дырэктар ЦРУ і генерал арміі ў адстаўцы Дэвід Пятрэус, піша BBC са спасылкай на Guardian.

Петрэус сказаў, што не абмяркоўваў з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам верагодны адказ ЗША на ядзерную эскалацыю з боку Расіі, але пра тое, якой будзе гэтая рэакцыя, неаднаразова паведамлялася Маскве.

«Проста каб даць вам гіпатэтычнае ўяўленне — мы б адказалі, узначаліўшы калектыўныя намаганні NATO, якія знішчылі б усе звычайныя расійскія сілы, якія мы можам убачыць і ідэнтыфікаваць на полі бою ва Украіне, а таксама ў Крыме, і кожны карабель у Чорным моры», — сказаў Петрэус.

На пытанне, ці прывядзе выкарыстанне Расіяй ядзернай зброі ва Украіне да ўцягвання ў вайну ЗША і NATO, Петрэус адказаў, што гэта не прывядзе да спрацоўвання артыкула 5 Паўночнаатлантычнага альянсу аб калектыўнай абароне, бо Украіна не з'яўляецца яго часткай, аднак «адказ ЗША і NATO» быў бы дарэчны.

Петрэус прызнаў, што імавернасць распаўсюджвання радыяцыі пасля выкарыстання Расіяй ядзернай зброі на краіны NATO, якія знаходзяцца пад эгідай артыкула 5, можа быць растлумачаная як напад на краіну-чальца NATO.

«Гэта не можа застацца без адказу», — дадаў адстаўны генерал.

Экс-дырэктар ЦРУ лічыць, што Пуцін «у роспачы» з-за паспяховага контрнаступлення ўкраінскіх сіл на ўсходзе краіны.

«Рэальнасць поля бою, з якой ён сутыкаецца, думаю, незваротная, — сказаў Петрэус. — Ніякая бязладная мабілізацыя, ніякая анексія, ніякія нават завуаліраваныя ядзерныя пагрозы не здольныя вывесці яго з гэтай канкрэтнай сітуацыі».

«І нават прымяненне тактычнай ядзернай зброі на полі бою нічога не зменіць», — дадаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера