Знайсці
03.10.2022 / 17:52 3

«Лукашэнка гаварыў у чатыры разы больш». Што расійскія СМІ пішуць пра апошнюю сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі

Тыдзень таму Лукашэнка спачатку сустрэўся ў Сочы з Пуціным, а потым нечакана з'явіўся ў непрызнанай Абхазіі. Сабралі для вас рэакцыі расійскай прэсы на гэтыя паездкі беларускага палітыка.

Фота: president.gov.by.

Коммерсантъ: Лукашэнка — генерал слоўнікавага запасу

Лукашэнка сустрэўся з Пуціным, каб выгаварыцца. Без гэтага цяпер любому не па сабе, піша аглядальнік «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў.

Як заўсёды, Калеснікаў іранічна каментаваў цытаты Лукашэнкі.

«Тут было адразу ўсё: і лірыка, і фізіка, і адпачынак, і праца, і жыццё, і смерць. Так укласці ўсё гэтае жыццё, усе яго сэнсы і нюансы можа толькі ён, вечны прэзідэнт Беларусі», — кпіў Калеснікаў.

«У Аляксандра Лукашэнкі быў лірычны настрой. З такім настроем не на перамовы ў Бачараў Ручай ездзіць, а садзіцца мемуары пісаць», — працягваў журналіст.

Калеснікаў мяркуе, што Лукашэнка дагэтуль не можа дараваць беларускаму народу, што той выступіў супраць палітыка ў 2020 годзе:

«Беларускі прэзідэнт да гэтага часу, падобна, не можа дараваць свайму народу, што хадзіў супраць яго, здрадзіў яму, Аляксандру Лукашэнку, бацьку свайму. Не ацаніў, здрадзіў — вось што яго грызе. Ужо сам народ нічога не грызе, махнуў рукой і імкнецца не думаць пра бацьку, а бацька пра народ думае, здрады дараваць не можа і не хоча і без канца вяртаецца да гэтай тэмы», — піша журналіст.

На думку аглядальніка «Коммерсанта», Лукашэнка гаварыў усё тое, што хацеў сказаць сам Пуцін, але не мог.

«Здавалася, ён, Пуцін, проста цярпліва чакае, калі Аляксандр Лукашэнка скончыць. Але не, ён быў згодны і ўстаўляў у прамову беларускага прэзідэнта звёны, што адсутнічалі. Таму што гэта была і яго прамова», — піша Калеснікаў.

Московский Комсомолец: Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным гаварыў у чатыры разы больш за яго

Вось што піша выданне пра сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі, акрамя цытат двух палітыкаў:

«Агулам у адказ на 207 слоў, сказаных Уладзімірам Пуціным, Лукашэнка вымавіў амаль 750 слоў. Аднак з якой менавіта мэтай ён прыехаў на перамовы ў Сочы і якая пазіцыя галоўнага хаўрусніка Расіі на новым этапе развіцця расійска-ўкраінскага канфлікту, засталося няясным.

Раней Мінск гаварыў, што мабілізацыі ў Беларусі не будзе і аўтаматычнага прызнання вынікаў рэферэндумаў у ДНР і ЛНР не адбудзецца. Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей з трыбуны ААН паслаў выразны сігнал аб гатоўнасці вярнуцца да дыялогу з Захадам «без усялякіх перадумоў», — мяркуе выданне.

Известия: У цяжкія часы выгадна трымацца разам

Па выніках сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі выданне ўзяла каментар у намесніка старшыні камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Івана Абрамава.

Расійскі сенатар спадзяецца, што візіт беларускага палітыка ў Сочы азначае далейшае збліжэнне дзвюх краін. У гэтым зацікаўленыя абодва бакі, падкрэсліў Абрамаў. «Санкцыйны ціск» на Маскву і Мінск, паводле яго слоў, наўрад ці аслабне найбліжэйшы час. Таму Расія і Беларусь працягнуць умацоўваць супрацоўніцтва ў розных арганізацыях, напрыклад у ЕАЭС. Таксама важна збліжэнне двухбаковых адносін.

— У такія цяжкія часы выгадна трымацца разам — як у эканамічным, так і палітычным плане, — заклікае сенатар.

Нягледзячы на эканамічныя абмежаванні Захаду, рызык сур'ёзных узрушэнняў у Расіі ці Беларусі не назіраецца, падкрэсліў Іван Абрамаў.

Rubaltic.ru пра візіт у Абхазію: Прэцэдэнт створаны

Каментуючы візіт Лукашэнкі ў Абхазію, расійскае выданне Rubaltic.ru адзначае, што гаварыць аб паўнавартасным афіцыйным прызнанні Абхазіі з боку Беларусі пакуль што рана. Тым не менш, сам факт прыезду туды Лукашэнкі можна лічыць маленькай рэвалюцыяй у беларускай замежнай палітыцы.

«Гэтая сустрэча гаворыць пра тое, што ў Мінску нарэшце пачынаюць паступова ўсведамляць новыя геапалітычныя рэаліі, у рамках якіх ранейшыя правілы, у тым ліку безумоўная легітымнасць афіцыйных постсавецкіх межаў, больш не дзейнічаюць», — піша прапагандысцкае выданне.

Ці стане візіт Лукашэнкі крокам да прызнання не толькі Абхазіі, але і да апраўдання акупацыі ўкраінскіх тэрыторый Расіяй?

«Відавочна, Мінск па-ранейшаму вагаецца ў гэтым пытанні, узважваючы ўсе магчымыя за і супраць», — піша выданне.

Такім чынам, пазіцыя беларускіх уладаў застаецца гнуткай. У бягучай сітуацыі ўлады аддаюць перавагу не прымаць адназначных рашэнняў, пакідаючы для сябе адкрытымі розныя магчымасці, і будуць дзейнічаць зыходзячы з абстаноўкі.

Regnum: Лукашэнка вельмі тонка адчувае геапалітычныя змены

Лукашэнка змяніў сваю пазіцыю ў дачыненні да Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, таму што добра адчувае геапалітычныя змены, разважае каментатар Regnum.ru Аслан Рубаеў.

— Ён 14 гадоў не прыязджаў і стараўся не гаварыць аб пытаннях Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, далікатна іх пазбягаў, а сёння Лукашэнка вельмі змяніў сваю рыторыку. Ад шматвектарнай палітыкі ён перайшоў да палітыкі блізкай па духу Расіі. І Лукашэнка выдатна разумее, што Расія сёння ў нейкіх момантах адужала, Расія спрабуе пераняць нейкую стратэгічную ініцыятыву, больш не быць краінай другога эшалона дзесьці за Захадам, — малюе ідылічную карціну расійскае прапагандысцкае медыя.

На думку расійскіх прапагандыстаў, Расія скончыць вайну, па выніках якой свет моцна зменіцца, і Расія «калі і не зойме месца ЗША, то будзе дзесьці на роўных з ёй».

— І гэта Лукашэнка цяпер выдатна разумее і таму задумаў нейкае такое турнэ ў Абхазію, а ў будучыні, магчыма, і ў Паўднёвую Асецію. Сёння Лукашэнка з'яўляецца для нас адным з галоўных хаўруснікаў. І я думаю, што Лукашэнка прызнае Абхазію. Цяпер маскі ў вялікай палітыцы скінутыя, і Лукашэнку трэба вызначацца, чым хутчэй, тым лепш, — каментуе Аслан Рубаеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
счётчик Гейгера / адказаць
03.10.2022
На думку расійскіх прапагандыстаў, Расія скончыць вайну, па выніках якой свет моцна зменіцца, і Расія «калі і не зойме месца ЗША, то будзе дзесьці на роўных з ёй».
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/300349

только ГЫ_ГЫ ! Мечтать не вредно ! ГЫ_ГЫ !  Чтобы быть Страной - надо изменить СВОЮ ФИЛОСОФИЮ ДИЧЬ, оценить себя и уважать соседей.
0
Ёсік / адказаць
03.10.2022
Чаму шмат хто лічыць, што Лукашэнка нясе жаданні беларусаў аб'яднацца з Расеяй? Гэты вусаты мужчына захрас у 80-х гадах СССР, і лічыць, што там усе беларусы з ім. Псіхічна хворы чалавек.
0
Карэктура / адказаць
04.10.2022
Ёсік, наадварот, так ніхто ня лічыць, і Лукашэнку легітымным (маючым паўнамоцтвы гаварыць і прымаць рашэньні ад імя народа) ніхто ня лічыць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31