Знайсці
03.10.2022 / 13:49

Літва высылае часовага паверанага ў справах Расіі

3 кастрычніка ў МЗС Літвы быў выкліканы прадстаўнік амбасады Расіі ў Літве. Яму ўручылі ноту аб прызнанні часовага паверанага ў справах Расіі Сяргея Рабаконя персонай нон грата. Рабаконь павінен пакінуць краіну на працягу 5 дзён.

Прычыны гэтага не патлумачаныя.

Напярэдадні МЗС Літвы выпусціла заяву ў сувязі з незаконнай анексіяй Расіяй Данецкай, Херсонскай, Луганскай і Запарожскай абласцей Украіны.

Там гаворыцца, што Літва і міжнародная супольнасць не прызнаюць псеўдарэферэндумы ў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцях Украіны, фальсіфікаваныя вынікі якіх паслужылі падставай для анексіі з боку Расіі, ніякім чынам не адлюстроўвалі волю ўкраінскага народа, якія рашуча супраціўляюцца расійскай акупацыі.

 Літва заклікала міжнародную супольнасць узмацніць санкцыі супраць Расіі, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых, хто актыўна ўдзельнічаў у гэтых незаконных дзеяннях.

«Мы патрабуем, каб Расія неадкладна спыніла сваю агрэсію ва Украіне і вывела свае ўзброеныя сілы з усёй тэрыторыі Украіны. Разам з нашымі партнёрамі мы будзем і далей усімі сіламі падтрымліваць Украіну і яе народ у барацьбе за іх свабоду і дэмакратычную будучыню краіны», — гаворыцца ў заяве.

У расійскім МЗС заявілі, што РФ адкажа на высылку Літвой часовага паверанага ў справах Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31