Знайсці
03.10.2022 / 15:55

Ва Украіне пахавалі беларускага добраахвотніка Аляксея Вешчавайлава

У горадзе Тальнае ва Украіне 2 кастрычніка пахавалі беларускага добраахвотніка Аляксея Вешчавайлава. «Менавіта тут загадаў пахаваць сябе наш баявы сябра Жнец», — піша канал палка «Пагоня».

«З вуснаў тых, хто прыйшоў правесці Аляксея, не сыходзіла слова «герой». На ўрачыстым развітанні на галоўнай плошчы горада разам з поклічам «Слава Украіне!» гучала «Жыве Беларусь!» Цырымонія праводзілася пад патранажам мэрыі горада», — паведамляе канал «Пагоні».

Аляксей жыў у Гомелі, быў жанаты з беларускай і меў беларускае грамадзянства. Але ён быў па паходжанні эрзя. І гэта было настолькі важна для яго, што нават яго пазыўным было слова на эрзянскай мове. Яго ведалі пад нікам «Ледзяй». На эрзя гэта азначае «жнец».

Малы народ, каланізаваны рускімі, таксама аплаквае Аляксея як свайго героя.

Аляксей стаў трынаццатым грамадзянінам Беларусі, які загінуў падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

«Інешкіпаз забірае яго ў Яблычныя Сады. Туды, дзе Цюшця валадарыць з нашымі продкамі». Баец «Пагоні», што загінуў, аказаўся па нацыянальнасці эрзя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31