Знайсці
03.10.2022 / 16:302РусŁacБел

Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы, ён падтрымаў яе пераходны кабінет

3 кастрычніка міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі сустрэўся з лідаркай дэмакратычнай апазіцыі Беларусі Святланай Ціханоўскай. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намеснік міністра Барташ Градзецкі і амбасадар Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі.

Святлана Ціханоўская і Марыюш Камінскі

З боку Аб’яднанага пераходнага кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык. Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і пра дапамогу, якую беларусы аказваюць Украіне. Прадстаўнікі Кабінета распавялі аб працы ў сваіх напрамках.

«Падчас размовы міністр Марыюш Камінскі запэўніў, што Польшча і далей падтрымлівае і цэніць дзейнасць беларускай апазіцыі, у тым ліку, у прыватнасці, створанага ў жніўні 2022 года часовага кабінета пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай», — паведаміла прэс-служба МЗС Польшчы.

Польскі бок таксама паведаміў пра змены ў польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць пражыванне беларусаў у краіне, і аб дзейнасці працоўнай групы па вырашэнні праблем беларусаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Ухвальна/адказаць/
03.10.2022
Добрая навіна.
04.10.2022
Спасибо.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930