Знайсці
03.10.2022 / 17:373РусŁacБел

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць рэжысёркі фільма «Каліноўскі»

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць рэжысёркі Вольгі Швед. Сілавікі палічылі, што стваральніца фільма «Каліноўскі» распальвае нацыянальную варожасць, паведамляе «Белсат».

Вольга Швед, сцэнарыстка і рэжысёрка фільма «Каліноўскі» расказала, што літаральна пасля выхаду на «Белсаце» стужкі Следчы камітэт распачаў супраць яе крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне нацыянальнай варожасці»).

«Каліноўскі казаў: «Тады толькі зажывеш шчасліва, народзе, калі маскаля над табой не будзе». Тут абраза і Крамля, і ўсходніх суседзяў. Асабліва калі ідзе вайна ва Украіне і рэвалюцыя ў 2020 годзе была здушаная пры ўдзеле Пуціна і па сцэнарыі паўстання 1863 года. Фільм атрымаўся надзвычай актуальны, таму СК ніяк міма не мог прасці», — пракаментавала Вольга Швед сваю справу ў размове з «Белсатам».

Рэжысёрка таксама дадала, што не атрымала позву, паколькі стала жыве за мяжой і мае адпаведны пашпарт серыі РР, таму яе няма куды дасылаць.

Таксама стала вядома, што галоўны герой фільма гісторык Васіль Герасімчык пакінуў Беларусь у сувязі з пераследам з боку сілавікоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
23
0
Бэз /адказаць/
03.10.2022
Усё. Пайшоў спамоўваць хвільм "Каліноўскі".
0
Ирония/адказаць/
04.10.2022
Чтоб у нас люди воевали против российской оккупации так же, как песни поют и фильмы делают…
0
Ирония/адказаць/
04.10.2022
Если хотя бы и не воевали, то уж хоть боролись против российской оккупации. Путь все тот же - полк Калиновского
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930