На акне ў цэнтры Магілёва вывесілі партрэты расійскіх самадзержцаў і Пушкіна. Навошта?
Партрэты персанажаў расійскай гісторыі заўважылі ў Магілёве ў акне штаба Вахты памяці палеглых за Айчыну. Там вывесілі фота расійскіх самадзержцаў Кацярыны І ды Мікалая ІІ, а таксама пісьменніка Аляксандра Пушкіна. «Няўжо ў беларускай гісторыі не знайшлося герояў, на подзвігах якіх наша моладзь магла б вучыцца патрыятызму?» — абураецца адзін з мясцовых.
Штаб вахты памяці месціцца на цэнтральнай вуліцы Магілёва — Першамайскай, побач з плошчай Славы. На ёй ля вечнага агню мемарыялу «Барацьбітам за савецкую ўладу» выстаўляецца каравул апранутых у вайсковае школьнікаў. Вокны штабу глядзяць на алею славы з партрэтамі славутых удзельнікаў Другой сусветнай вайны.
У Цэнтры па працы з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» тлумачаць, што фотаздымкі з расійскімі самадзержцамі і дзеячамі культуры вывесілі да Дня народнага адзінства, гэта экспанаты тэматычнай квэст-гульні.
«Звярніце ўвагу, — даводзяць у Цэнтры, — там напісана, што гэтыя гістарычныя асобы бывалі ў Магілёве».
У экспазіцыі з расійскімі царамі і Пушкіным вывешаны таксама фотаздымак савецкага пісьменніка Канстанціна Сіманава. Быўшы ваенным карэспандэнтам, ён апісаў у рамане «Живые и Мертвые», як баранілі Магілёў ад нацыстаў. Па смерці Сіманава ягоны прах быў развеяны на Буйніцкім полем пад Магілёвам.
У Цэнтры «Юнацтва» згаджаюцца, што ў Магілёва працяглая гісторыя і яго наведвалі не толькі персанажы расійскай гісторыі. Супрацоўнікі запэўнілі, што неўзабаве выставу ў акне заменяць іншымі экспанатамі.






а што Кацярына палегла за іхную Айчыну? ну што ляжала пад нейкімі мужыкамі і канямі, то да. ці Пушкін?
можна падумаць, што Мікалай 2 (святы) за іхную Айчыну палег. але ён быў проста бяздарным палітыкам і таксама аматарам жаночых спадніц
- они что все погибли за их отечество?
- погибли по приговору отечества
- а катерина эта как погибла?
- на польском унитазе
- это как?
- ну она из польского унитаза трон себе сделала, вот на нем и погибла
Рэд., гэта праўда праўда?