Знайсці
03.10.2022 / 18:13

Галоўчанка: Пытанне з расійскім падатковым манеўрам вырашанае

Беларусь і Расія вырашылі пытанне з падатковым манеўрам дзякуючы падпісанню дамовы аб ускосных падатках. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

«Адзін з такіх знакавых момантаў, які знайшоў адлюстраванне ў гэтай дамове — рашэнне праславутага пытання па зваротным акцызе, які шмат гадоў абмяркоўваўся. Гэта звязана з цаной нафты для беларускага боку.

Таму пагадненне ў тым ліку, акрамя ўніфікацыі падыходаў па збіранні ўскосных падаткаў, ПДВ, акцызаў, фактычна выраўноўвае ўмовы для беларускіх суб'ектаў і расійскіх гаспадарак. Яны будуць працаваць у адзіным прававым падатковым полі.

… Расійскія калегі пайшлі насустрач, і цяпер праблема, якая доўгі час пэўны негатыў стварала ў эканамічным парадку, яна таксама вырашаная», — распавёў Галоўчанка пасля падпісання дамовы.

Расія пачала падатковы манеўр у 2019 годзе. Ён мае на ўвазе памяншэнне памеру экспартнай пошліны на нафту і павелічэнне на той жа памер падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку пошліна фактычна ўключаецца ў цану нафты, якую купляюць беларускія НПЗ, у той час як расійскім НПЗ урад РФ кампенсуе частку страт ад павышэння кошту сыравіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30