Знайсці
03.10.2022 / 19:031РусŁacБел

Мінская прыватная школа, у якой паранілі дзяўчынку, закрылася

Пра гэта 3 кастрычніка паведамілі на афіцыйнай старонцы школы «Смарт Скул» у інстаграме, адзначыўшы, што рашэнне прынялі «па патрабаванні ўпраўлення адукацыі». У каментарах да запісу падпісчыкі пакідаюць смайлы са слязамі і спачувальныя каментары.

Ідэйная натхняльніца школы Ілона Астроўская (доўгі час яна значылася на сайце «Смарт Скул» як заснавальніца) расказала выданню Tochka.by, што ў Беларусі «школы больш няма і не будзе». Таксама Астроўская адзначыла, што ўсе вучні «Смарт Скул» цяпер залічаныя ў дзяржаўныя школы. Сама яна пасля перанесенага сардэчнага прыступу ляжыць у бальніцы.

У сярэдзіне верасня ў школе «Смарт Скул» хлопчык параніў дзяўчынку: страляючы з дзіцячага пісталета, ён трапіў ёй у вока гумовымі шарыкамі. У Следчым камітэце тады паведамілі, што «54-гадовая кіраўніца юрыдычнай асобы і іншыя супрацоўнікі ўстановы ўсяляк спрабавалі схаваць інцыдэнт, не забяспечылі бяспеку правядзення заняткаў і кантроль за паводзінамі выхаванцаў». У дачыненні да дырэктара школы «Смарт Скул» распачалі крымінальную справу.

Пасля начальніца ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Іна Камейша сказала, што ў школе знайшлі «парушэнні тэхнічнага характару, і памяшканне, якое пад сталовую, таксама не адпавядала патрабаванням і нормам».

Здарэнне стала падставай для праверак яшчэ некалькіх недзяржаўных устаноў. У выніку 26 верасня паведамлялася аб закрыцці васьмі прыватных школ.

Чытайце таксама:

За тыдзень у Беларусі закрыліся 8 прыватных школ, яшчэ 12 атрымалі прадпісанні аб спыненні дзейнасці

На дырэктарку прыватнай школы, дзе атрымала раненне вучаніца, завялі крымінальную справу

У мінскай прыватнай школе адно дзіця стрэліла ў другое 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
0
Мойша/адказаць/
03.10.2022
А ў дзяржаўных колькі ўсяго адбываецца і што? Дзе хоць якога дырэктара пасадзілі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930