Знайсці
03.10.2022 / 22:35 25

Ілан Маск патрапіў у скандал, вырашыўшы паразважаць пра вайну, Украіну, Расію і Крым

Мультымільярдэр Ілан Маск вырашыў выказацца ў сваім твітары на тэмы міжнароднай палітыкі, чым выклікаў вялікі скандал.

Спачатку Маск выказаўся пра тое, якія, на яго думку, могуць быць умовы міру паміж Масквой і Кіевам. Паводле яго, гэта магчыма тады, калі:

— правесці новыя выбары ў анексаваных рэгіёнах пад наглядам ААН. Расія сыходзіць адтуль, калі такая будзе воля народа;

— Крым фармальна з'яўляецца часткай Расіі, як гэта было з 1783 года (пакуль «Хрушчоў не зрабіў памылку»);

— гарантуецца водазабеспячэнне Крыма;

— Украіна застаецца нейтральнай.

Сваім падпісчыкам у твітары Маск прапанаваў прагаласаваць за ці супраць гэтага плана. Ён таксама заявіў, што магчымым, хоць і малаверагодным варыянтам развіцця канфлікту, на ягоную думку, з'яўляецца ядзерная вайна.

Натуральна, такія прапановы, якія пры іх прыняцці азначалі б для Пуціна хоць і дробную ў параўнанні з першачарговымі планамі, але перамогу, украінцы і людзі, прыхільныя ім, сустрэлі з вялікім абурэннем.

На твіт Маска сярод іншых адрэагавалі вядомыя ўкраінскія палітыкі: дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, былы пасол Украіны ў Германіі Андрэй Мельнік і нават сам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Іхнія допісы былі ці рэзка асуджальнымі, ці іранічнымі. 

З боку ж звычайных карыстальнікаў сітуацыя спарадзіла шмат жартаў, мемаў, фотажаб.

А акцыі маскаўскай кампаніі Tesla пасля прапановы яе ўладальнікам «мірнага плану» абрынуліся амаль на 9%.

Сам жа Маск на гэтым не спыніўся. Ён пасля публікацыі сваёй апытанкі паскардзіўся на атаку ботаў, а затым напісаў, што жыхары Данбаса і Крыма павінны самі вырашаць, хочуць яны быць з Расіяй ці не — і прапанаваў падпісчыкам пагадзіцца ці не пагадзіцца з гэтым сцвярджэннем.

Затым бізнэсмен дадаў, што Расія праводзіць мабілізацыю, а паколькі насельніцтва Расіі ўтрая большае за насельніцтва Украіны, то «перамога Украіны ў татальнай вайне малаверагодная».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Valadzimir / адказаць
04.10.2022
Здаецца, ніхто тут не ведае, што "экстравагантны мультымільярдэр" Ілан Маск - таварышч очэнь непрастой. За ўсімі "ягонымі" унікальнымі прарывамі стаяць персоны і структуры значна больш сур'ёзныя. Мяркуючы па ўсяму, тое ж самае і зь "ягонымі" дзіўнымі "скандальнымі прапановамі",  якія ён агучыў.
0
"трусы по рублю. все по рублю" - сэкандхэнд / адказаць
05.10.2022
ну а "3аплатят" я уже представляю примерно чем
палками во все дыры, если не найдут
я угадала?
0
А я рыба, а я рыба, а я рыба без трусов (Сплин) / адказаць
05.10.2022
кароч, буду без трусоў?
грусть, печаль и все такое
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30