Знайсці
04.10.2022 / 09:181РусŁacБел

Супрацоўніка EPAM асудзілі па «справе Зельцэра» да 3,5 года калоніі

У Гомельскім абласным судзе 3 кастрычніка па так званай «справе Зельцэра» асудзілі 38-гадовага палітзняволенага супрацоўніка EPAM, калегу загінулага айцішніка Сяргея Кірэенку. Пад вартай Сяргей утрымліваецца ўжо год, паведамляе «Вясна».

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Вядома толькі, што палітвязня судзілі за каментарыі ў сацсетках. Сяргея затрымалі 29 верасня наўпрост на гомельскім вакзале каля цягніка — ён збіраўся ехаць у Мінск.

«Яго затрымлівалі, як у нас традыцыйна затрымліваюць: падышлі пяць чалавек у форме без апазнавальных знакаў, скруцілі, заламалі і павезлі ў РАУС. Можна сказаць, што яго выкралі. Нават не прадставіліся і толькі ў мясцовым РАУСе яму сказалі, што ён нібыта праходзіць па справе як сведка. Але потым пачалі «разгойдваць» сітуацыю, выбілі ў яго ўсе паролі і логіны, а там у сацсетках усплылі нейкія перапіскі, каментарыі. І на падставе гэтых перапісак яго і закрылі», — распавядалі блізкія айцішніка.

Вядома, што Сяргея пасля затрымання збівалі і пагражалі фізічнай расправай. «Я пабаяўся скаргу пісаць, бо гэтыя пагрозы гучалі пераканаўча», — пісаў потым у лістах Сяргей.

З лістоў Сяргея вынікае, што віну ён не прызнаваў:

«Дык а што я павінен прызнаваць, з чаго і праз які ціск? Прызнаць тое, чаго не было? І быць не магло. Цікавы падыход. Не збіраўся я прызнаваць надуманыя абвінавачванні. Ды і не герой я ніякі. Не збіраюся і не збіраўся ім быць. Я маю права выказацца па некалькіх прычынах.

Па-першае, гэта артыкул 33 Канстытуцыі — хоць стары, хоць новы. Па-другое, я жыву ў гэтай краіне, укладваю ў яе грошы. У мяне падаходны большы за заробак у паловы краіны. Эмоцыі? Эмоцыі — не злачынства. Ды толькі апраўдальных прысудаў не выносіцца».

Мужчыну ў закрытым рэжыме судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
AlexxelA/адказаць/
04.10.2022
От скаты ж!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера