Знайсці
04.10.2022 / 10:042РусŁacБел

МНС папярэджвае пра моцны вецер

У аўторак на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай і Брэсцкай абласцей чакаецца вецер парывамі да 15-20 м/с, гаворыцца ў Telegram-канале МНС.

Ратавальнікі папярэджваюць, што пры такім ветры павялічваецца рызыка парушэння электразабеспячэння, падзення дрэў, могуць абрынуцца слаба ўмацаваныя канструкцыі, абарвацца лініі сувязі і электраперадачы, быць пашкоджаныя дахі збудаванняў.

Па прагнозах сіноптыкаў, сёння будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Месцамі магчымы слабы туман. Па заходняй частцы краіны парывы ​​ветру будуць дасягаць 15-20 м/с. Тэмпература складзе +6…+12°С, па захадзе паветра прагрэецца да +15°С.

У Мінску, Віцебску і Магілёве слупок тэрмометра паднімецца да адзнакі +7…+9°C. У гэтых гарадах у аўторак будзе пераважаць воблачнае надвор'е, часам магчымыя дажджы (верагоднасць ападкаў больш за 90%).

Найбольш цёпла будзе ў Брэсце і Гродне — днём да +13…+15°C.

Па прагнозах сіноптыкаў, у сераду месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ў чацвер будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі згусціцца туман.

У найбліжэйшыя дні яшчэ пацяплее. Тэмпература паветра днём можна дасягаць +20°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Вецер/адказаць/
04.10.2022
Фотка прыгожая, але не адпавядае часу,.. ды й надвор'ю таксама.
0
Корочюн/адказаць/
04.10.2022
Вецер, на фото вообще весенний пейзаж.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера