Знайсці
04.10.2022 / 12:056РусŁacБел

«Мусіць, ужо ад істэрыкі, што іх сталі забываць». Лукашэнка трэці раз за месяц згадаў беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

Сёння Лукашэнка праводзіць нараду ў Мінабароны з сілавымі структурамі і зноў выказаўся пра беларусаў, якія ваююць за Украіну.

«Не прамінулі скарыстацца абвастрэннем сітуацыі і нашы збеглыя. Мусіць, ужо ад істэрыкі, што іх сталі забываць, прыдумляюць усё больш перакручаныя ідэі. <…> Працягваюць выношваць планы па стварэнні ўласных ваенізаваных фармаванняў, так званага палка імя Каліноўскага. Які б пацешны гэты полк ні быў, але ў яго складзе ёсць радыкальна настроеныя байцы, якія якраз і ставяць перад сабой мэту дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне праз перш за ўсё дыверсійна-падрыўную дзейнасць», — сказаў ён сёння.

17 верасня на мерапрыемстве з нагоды Дня народнага адзінства ён казаў, што «за бугром» фармуюцца сілавыя падраздзяленні для звяржэння ўлады Беларусі і вяртання да 1939 года.

20 верасня на сустрэчы з кіраўніком дзяржаўнага мытнага камітэта Лукашэнка заявіў наступнае: «Ва Украіне ўжо ствараюцца нейкія ці то палкі, ці то батальёны для звяржэння не толькі ўлады. Але для таго каб перавярнуць, адарваць Беларусь і далучыць да блока НАТА. Зноў жадаюць новую Украіну тут у Беларусі стварыць. Гэта недапушчальна».

Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка прыехаў у Мінаабароны. Ён сабраў нараду па пытаннях ваеннай бяспекі. Лукашэнка настойвае, што ніякай «надзвычайшчыны» ў нарадзе няма.

«У планавым парадку мы сёння сабралі кіраўнікоў сілавых ведамстваў для таго, каб сумесна прааналізаваць ваенна-палітычную абстаноўку, якая дынамічна развіваецца, і, зразумела, выпрацаваць меры рэагавання на наяўную сітуацыю. Перш за ўсё хачу сказаць пра тое, што надзвычайшчыны ніякай няма», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Железный Дровосек /адказаць/
04.10.2022
Ты правильно боишься,потому что этот «потешный»полк стоит всех твоих садистов в погонах. Придёт время—сам в этом убедишься. Как ты думаешь,благодарные беларусы будут прятать у себя твоих садистов? Зная их адреса? И кто для беларусов свои—этот полк или твои садисты? Вот то-то.
0
Ёсік/адказаць/
04.10.2022
Захрас стары ў СССР, і ўсіх там жадае ўтрымліваць, як мага больш часу. Сьвет зьмяніўся, ужо няма магнітафонаў на бабінах, бульбу з буракамі зьбірае тэхніка, а не дзеці.
0
Дональд/адказаць/
04.10.2022
Баіцца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера