Знайсці
04.10.2022 / 12:228РусŁacБел

Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана «Перамога»

Сёння прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення рабочых пасяджэнняў, паведамляе афіцыйны канал Кабінета.

Фота: CabinetBelarus / Telegram

На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку:

 ▪️ дапрацаваны план «Перамога», выяўленая ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынятае рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана;

▪️ да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем;

▪️ дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў) пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў Кабінета Аляксандра Азарава і Валерыя Сахашчыка, з далучэннем да іх працы прадстаўніцы Кабінета Аліны Коўшык з мэтай знаёмства ўдзельнікаў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй; 

▪️ абмеркаваны план матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Таксама былі абмеркаваныя:

▪️ кандыдатуры на пасаду прадстаўніка Кабінета па сацыяльных пытаннях;

▪️ наладжванне афіцыйных адносін з Украінай;

▪️ узмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд: міжнароднае прызнанне Кабінета і здабыццё фінансавай падтрымкі для Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
52
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1
8
Справядлiвы/адказаць/
04.10.2022
Бондар, адны селі за краты, іншыя на гранты.
8
Скукотищааа/адказаць/
04.10.2022
Полагаю, что "кабинетовцы", начав "бурную деятельность" по реализации своего гипотетического "плана", уже окончательно развяжут руки режиму.
04.10.2022
Я вот одного не пойму, как можно извещать сначала о намерениях осуществить план перамога, а потом рассказывать про мента, который пробрался и сдал всех информаторов в черной книге Беларуси. И все это в одном издании и в одно время! Ну не лохи вы?)) Да вы с населением сначала научитесь работать, чтоб оно доверяло вам!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930