Знайсці
04.10.2022 / 13:141РусŁacБел

Як выглядае пасля расійскага палону абаронца «Азоўсталі», чые фоты абляцелі свет. Знясілены і нязломны

Вядомыя ўкраінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы апублікавалі здымкі легенды Азоўсталі — байца «Азова», фатографа Дзмітрыя Казацкага, вядомага пад нікам Арэст. Яго фоты ашаламілі свет.

Усе фота: libkos / Instagram

Ліберавы апублікавалі фота Дзмітрыя Казацкага ў інстаграме.

«У першы дзень дома я пайшоў у барбершоп, падстрыгся і пагаліўся. Я ніколі не хацеў выглядаць ахвярай». Гэтыя словы кажуць пра Арэста вельмі шмат. Яго здымкі сталі сімвалам нязломнасці ўкраінскай нацыі, і калі вы спытаеце нас сёння, хто зрабіў галоўнае фота гэтай вайны, нашым адказам будзе — ён, Арэст», — напісалі Ліберавы.

Дзмітрый Казацкі стаў адным з 215 украінскіх ваеннапалонных, якіх вярнулі з расійскага палону. З іх — 108 — абаронцы «Азоўсталі». Іх абмянялі на кума Пуціна, украінскага алігарха Медзведчука.

Самае знакамітае фота Казацкага з «Азоўсталі»

Чытайце таксама:

100 дзён вайны — драматычныя і эмацыйныя кадры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
40
Абуральна
8
3
Максим Дизайнер/адказаць/
05.10.2022
Ну и что тут такого?Я пол жизни так выглядел, и что?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930