Знайсці
04.10.2022 / 13:59 4

У омскай вайсковай частцы памёр яшчэ адзін мабілізаваны

Мабілізаваны жыхар Краснаярска Дзмітрый памёр пры нявысветленых абставінах у вайсковай частцы Омска, паведамляе выданне NGS55.ru.

Загінулы — другі злева разам з іншымі мабілізаванымі краснаярцамі. Фота: чытач NGS24.RU

У бюро судова-медыцынскай экспертызы Омскай вобласці журналістам заявілі, што прычына смерці мужчыны пакуль не ўстаноўленая, экспертыза зойме 1,5 месяца.

Жонка загінулага Святлана расказала, што даведалася пра смерць мужа 2 кастрычніка пасля званка з ваеннай часці. Падрабязнасцяў ёй не паведамілі, спаслаўшыся на следства.

Блізкі сябар Змітра, мабілізаваны разам з ім у Омск, распавёў, што ў часці ім пагражалі з-за канфлікту з іншымі вайскоўцамі.

«У нас ёсць падазрэнне, што ён не сам, таму што ў Дзімы не было ніякіх суіцыдальных схільнасцей, ніякіх спроб. У яго двое маленькіх дзяцей. Калі ён сыходзіў, быў у бадзёрым стане духу, збіраўся вярнуцца жывым і здаровым», — распавяла жонка сябра Дзмітрыя.

Жонка загінулага дадала, што Зміцер быў патрыётам і ехаў на вайну «з жаданнем».

3 кастрычніка стала вядома пра смерць траіх мабілізаваных у навучальным цэнтры Мінабароны ў Свярдлоўскай вобласці — адзін з іх пакончыў з сабой. Таксама з'яўляліся паведамленні пра гібель мабілізаванага на прызыўным пункце ў Цюменскай вобласці і яшчэ аднаго ў Новасібірскім вышэйшым ваенным камандным вучылішчы, паведамляе «Мядуза».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
BLR / адказаць
04.10.2022
Жонка загінулага дадала, што Зміцер быў патрыётам і ехаў на вайну «з жаданнем».
_______________________
Ну далей можна проста рукой махнуць

https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/300416
1
даведка / адказаць
04.10.2022
Неужели перепутали денацификацию с денатуратом?!
0
Сп / адказаць
05.10.2022
Был патриотом? Больше на зомбака похож. Писец товарищи вы там совсем кукухой тронулись.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30