Знайсці
04.10.2022 / 15:412РусŁacБел

Літоўскага юрыста, які ўціраўся ў давер да беларускіх актывістаў, арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Літоўскія праваахоўнікі затрымалі падазраванага ў шпіянажы грамадзяніна Літвы Мантаса Данелюса. Яго арыштавалі на два месяцы, паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на паліцыю.

«Мы можам пацвердзіць, што гэты чалавек затрыманы, ён падазраецца ў шпіянажы», — паведаміў BNS у аўторак прадстаўнік паліцыі Рамунас Матоніс.

Дасудовае расследаванне, распачатае ў супрацоўніцтве з Дэпартаментам дзяржбяспекі, вядуць супрацоўнікі Бюро крымінальнай паліцыі Літвы, ім кіруе Віленская акруговая пракуратура, паведаміў Матоніс.

«Каб не нашкодзіць следству, мы пакуль не можам каментаваць гэтае расследаванне», — сказаў ён.

Літоўскі юрыст Мантас Данелюс у якасці бізнэс-кансультанта знаёміўся з беларусамі, ладзіў лекцыі пра тое, як адкрыць сваю справу, і прапаноўваў юрыдычную дапамогу. 

Пасля ён сам прызнаваўся, што перадаваў інфармацыю лукашэнкаўскай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, якая ў сваю чаргу, па яго словах, з’яўляецца супрацоўніцай Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць
04.10.2022
Полковнику КГБ Лебедевой следует присвоить генерала за то, через что ей пришлось пройти для его вербовки.
0
Джек Блэк/адказаць
05.10.2022
даведка, За это генерала не дают.Если бы давали-на Комсомольской не протолкнуться бы было от генеральш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930