«Выбілі брамку, палілі цыгару ў ліфце». На «Новую Баравую» здзейснілі набег «бандыты» сямі-дзевяці гадоў
«Новая Баравая» прымагнічвае да сябе не толькі забяспечаных беларусаў, якія купляюць квадратныя метры ў новым квартале, але і ўсіх, хто неабыякавы да прыгажосці. Але ўчора ў «Цэнтральным парку» адбылося нешта зусім немагчымае: на тэрыторыю квартала ўварвалася «банда» непаўналетніх, якія вырашылі нарэшце «пажыць прыгожа», піша Onliner.
Усё здарылася ў прамежку паміж 16:45 і 17:30: менавіта ў гэты час хлапчукі патрапілі на камеры відэаназірання. Што ж, прынамсі, не прагулялі ўрокі.
— Госці ў квартале ёсць заўсёды, але ў канцы навучальнага года ці падчас канікул такія візіты становяцца рэгулярнымі, — расказвае Антон. — Увесну, напрыклад, «заходзілі» падлеткі, якія ламалі лавы, а на заўвагі жыхароў адказвалі мацюкамі. Вынік: адправіліся ў Бараўлянскі РАУС.
Малады чалавек кажа, што жыхарам «Цэнтральнага парка» ужо двойчы даводзілася мяняць коды на брамках з-за няпрошаных візіцёраў, якія вядуць сябе як папала. Але перашкода не спыняе дзяцей: цяпер яны проста ламаюць брамкі.
— Што да гэтых хлапчукоў, то рухаліся яны з боку «Гіпа» (вул. Авіяцыйная, 33), выламалі брамку ў арцы дома па Авіяцыйнай, 19. Потым некаторы час былі ў двары, далей бавілі час у сёмым пад'ездзе.
Потым хлопцы пакінулі квартал па вуліцы Міля і рушылі ў «Сасновы квартал», зайшлі ў дом на Нябеснай, 2, дзе сапсавалі аздабленне сцяны ў пад'ездзе. З вялікай верагоднасцю, гэта не нашы дзеці, мы ўжо шукалі бацькоў па чатах дамоў і кварталаў — ніхто не адгукнуўся, — апісвае прыгоды адчайнай тройкі Антон.
Вяршыняй учорашняга візіту можна лічыць «пераабсталяванне» ліфта ў курыльны пакой. Хлапчукі прынеслі з сабой сігару (!) і дзелавіта палілі яе падчас падарожжа па паверхах.
Цікава, што«банда» зразумела, што пападае на камеры відэаназірання, але гэта не перашкодзіла ёй чыніць усякую дзічыну, у тым ліку драпаць сцены ў пад'ездзе. Цяпер жыхары «Новай Баравой» хочуць адшукаць бацькоў хлапчукоў, «каб вырашыць праблему мірным шляхам, без міліцыі».





