Мінздароўя павялічыла максімальныя адпускныя цэны на беларускія лекі
Згодна з пастановай Міністэрства, апублікаванай 4 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале, павялічацца цэны на лекі айчынных вытворцаў.
У прыватнасці, падняць адпускныя цэны на шэраг прэпаратаў змогуць Барысаўскі завод медпрэпаратаў, Бабруйскі завод біятэхналогій, «Белмедпрэпараты», Нясвіжскі завод медпрэпаратаў, а таксама кампаніі «Ферэйн» і «Фармтэхналогія».
У прыватнасці, лаперамід падаражэе з 56 да 68 капеек, ларатадзін у таблетках — з 43 да 47 капеек, ларатадзін у выглядзе сіропу — з 1,87 да 3,4 рубля, фоліевая кіслата ў дазіроўцы 1 мг — з 52 да 58 капеек.
Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ці ёсць у беларусаў свае пельмені?
 4
У бабруйскай калоніі пагаршаюць умовы ўтрымання вязняў
 6
«Называў мой раён вёскай. Такое я не дарую». Беларусы расказалі пра самыя крынжовыя расстанні ў сваім жыцці
 6
Шайгу збіраецца ваяваць як мінімум да 2025 года
 8
Прапала сувязь з адным з «рэйкавых партызан». Сваякі зняволенага асцерагаюцца найгоршага
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера