Знайсці
04.10.2022 / 16:35

У ЕС уводзяць універсальнае зараднае прыстасаванне

Еўрапейскі парламент прыняў новыя правілы, якія ўводзяць агульнае зараднае прыстасаванне для невялікіх электронных прылад, такіх як смартфоны і планшэты, паведамляе Politico.

Пачынаючы з восені 2024 года USB Type-C стане стандартным портам для зарадкі смартфонаў, планшэтаў, электронных кніг, клавіятур, камп'ютарных мышэй, прылад GPS, лічбавых камер, навушнікаў, гарнітур і навушнікаў-укладышаў, ручных гульнявых прыставак і партатыўных калонак.

Пачынаючы з 2026 года USB-C таксама стане стандартам для зарадных прыстасаванняў для ноўтбукаў.

Рашэнне было прынятае пераважнай большасцю галасоў: 602 галасы «за», 13 «супраць» і восем тых, хто ўстрымаўся.

Па словах выканаўчага віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Маргрэтэ Вестагер, гэта дазволіць ашчадзіць не менш за 250 млн еўра штогод. Па звестках Еўрапейскай камісіі, доля зарадных прылад у адходах складае ад 11000 да 13000 тон.

Цяпер чакаецца, што ўрады ЕС канчаткова ўхваляць гэтае рашэнне на пасяджэнні Рады па навакольным асяроддзі 24 кастрычніка. Пасля гэтага закон уступіць у сілу. Краіны Еўрасаюза будуць мець шэсць месяцаў, каб перанесці яго ў сваё нацыянальнае заканадаўства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31