Знайсці
04.10.2022 / 17:001РусŁacБел

У Салігорску правалілася ў каналізацыйны калектар спецмашына водаканала

Спецыяльны аўтамабіль «Салігорскводаканала» праваліўся пад зямлю проста на дарозе. Здарэнне адбылося сёння, паведаміў мясцовы тэлеканал «СТК».

Як растлумачыў каналу галоўны інжынер прадпрыемства «Салігорскводаканал» Васіль Лаўранкоў, на ўчастку, дзе ўтварыўся правал, абрынуўся каналізацыйны калектар дыяметрам 700 мм пасля вялікіх ліўневых дажджоў.

Да гэтага калектар замянілі на поліэтыленавы, з-за вялікіх дажджавых сцёкаў абваліўся звод трубы. Цяпер «Салігорскводаканал» будзе цалкам мяняць калектар. На гэта спатрэбяцца 3-4 тыдні.

У прамыіну трапіла камбінаваная глеясосная машына беларускай вытворчасці на базе шасі МАЗ. З яе дапамогай адпампоўваюць вадкія адходы з выграбных ямаў, калодзежаў каналізацыі і розных адстойнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.10.2022
'страна для жизни'
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031