Знайсці
04.10.2022 / 17:232РусŁacБел

Расію пасля 21 верасня пакінулі каля сямісот тысяч грамадзян

Амаль за два тыдні пасля абвяшчэння «частковай мабілізацыі» Расію пакінулі прыкладна 700000 чалавек, 200000 з іх выехалі ў Казахстан, высветліў Forbes. Колькі з тых, хто выехаў, турысты і плануюць вярнуцца — невядома.

Чарга да памежнага пераходу «Верхні Ларс» на мяжы Расіі з Грузіяй

З пачатку мабілізацыі з Расіі выехаў амаль 1 млн чалавек, сказаў Forbes суразмоўца, знаёмы з крамлёўскімі ацэнкамі. Іншы суразмоўца ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ удакладніў, што гаворка ідзе пра 600000 — 700000 расіян. Пры гэтым падлічыць, якая колькасць тых, хто выехаў, пакідае краіну з турыстычнымі мэтамі, цяпер немагчыма, падкрэслівае ён.

Адразу пасля абвяшчэння мабілізацыі 21 верасня на прапускных пунктах у Расіі ўтварыліся чэргі. Самая вядомая — на прапускным пункце Верхні Ларс на расійска-грузінскай мяжы, дзе людзі стаялі па 4-5 дзён, часта без ежы і вады. 3 кастрычніка блогер Мікалай Леўшыц паведаміў, што затор на мяжы рассмактаўся, машыны праязджаюць свабодна.

Таксама чэргі ўтварыліся на памежных пераходах на расійска-казахстанскай мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Джон/адказаць/
04.10.2022
патриотично
0
Люди/адказаць/
04.10.2022
Если все эти люди против режима и им не хватает только возможности свергнуть диктатора. Надо дать им эту возможность.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера