Знайсці
04.10.2022 / 18:007РусŁacБел

Ціханоўская разам з членамі пераходнага кабінета сустрэлася з польскім прэм’ерам 

Святлана Ціханоўская сёння прадставіла прэм’ер-міністру Польшчы Матэвушу Маравецкаму Аб’яднаны пераходны кабінет і яго чальцоў Таццяну Зарэцкую, Аліну Коўшык, Паўла Латушку і Аляксандра Азарава. Сустрэча адбылася падчас Варшаўскага форуму па бяспецы 4 кастрычніка, піша «Радыё Свабода».

Матэвуш Маравецкі і Святлана Ціханоўская

Ціханоўская расказала Маравецкаму пра падрыхтоўку плана «Перамога», яны абмеркавалі пытанне рэгістрацыі кабінета ў Польшчы, а таксама канферэнцыю АБСЕ, якая мае адбыцца ў снежні ў Лодзі. Ішла гаворка таксама пра сінхранізаваныя санкцыі Захаду, каб у рэжыму не было магчымасці іх абыходзіць і зарабляць на нейкіх схемах.

Падчас сустрэчы гаварылася таксама пра пытанні ідэнтычнасці і культуры. Прадстаўніца ў справе нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык казала пра беларускія садкі і школы ў Польшчы, у адказ ёй было паведамлена, што польскі бок цалкам падтрымлівае яе ініцыятывы.

Акрамя таго, сёння Святлана Ціханоўская наведала офіс арцыбіскупа Варшавы кардынала Казімежа Ныча. Размова на сустрэчы ішла пра тое, каб адкрыць у Польшы беларускую парафію і дапамагчы беларусам-каталікам як у Беларусі, так і ў Польшчы. Арцыбіскуп паабяцаў, што будзе служыць беларускую службу на пачатку адвэнта.

Акрамя таго, Ціханоўская правяла ў Варшаве сустрэчы з міністрам замежных спраў Харватыі, амбасадарам ЗША ў АБСЕ Майклам Карпентэрам, а таксама амерыканскім сенатарам-дэмакратам Крыстаферам Мёрфі.

Патрабаванне вываду расійскіх войскаў з Беларусі, большы санкцыйны ціск на рэжым і падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі — гэта тры рэчы, праз якія, паводле Ціханоўскай, ЗША можа дапамагчы нашай краіне.

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з міністрам унутраных спраў Польшчы, ён падтрымаў яе пераходны кабінет

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
гобба/адказаць/
05.10.2022
"што Зянон робіць" рассхахатаўся А ен такі нешта робіць?
4
Мая радзіма ВКЛ/адказаць/
05.10.2022
Апата, в том-то и дело что он ничего не делает! Потому что если бы он что-то делал - он бы уже об этом кричал из каждого утюга! Но в истории Беларуси 2020-2022 годов он отметился только как крикун и клеветник в адрес многих уважаемых людей. И именно поэтому сейчас к нему выставляются точно такие же претензии. Чтобы он вместо того, чтобы хаять других -сам занимался делом, а не пустобрёшил на еврорадио.
4
Апата/адказаць/
05.10.2022
Мая радзіма ВКЛ, у Пазьняка нейкая свая шкала поглядаў і адзнакаў. Таксама, як і ў вас. Чым Пазьняк адрозьніваецца ад іншых палітыкаў ? Тым, што яму можна давяраць і ня мець у ім сумневаў, у ягоным патрыятызму й прабеларускасьці. Іншыя покі ня маюць такога ўзроўню даверу да сваіх палітычных і грамадзянскіх пазыцыяў. За Пазьняка можна спакойна галасаваць, іншыя выклікаюць пытаньні. Таму не гарачыўся надта. :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера