Знайсці
04.10.2022 / 21:50 2

Са 100 самых папулярных у Беларусі кніг зрабілі торт

Кампанія OZ у гонар свайго 23-годдзя падрыхтавала ў Мінску гіганцкі торт з больш чым 100 ядомых кніг. Кнігі — менавіта тыя, якія любяць чытаць беларусы, — ад «Гары Потэра» і «Гульні тронаў» да «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча і «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата.

Торт складаецца з больш чым 100 кніг, якія часцей за ўсё выбіраюць беларусы. Агульная вага дэсерту перавышае 150 кг.

Гэта адзін з самых буйных і складаных тартоў, калі-небудзь прыгатаваных у Беларусі.

«Ядомыя вокладкі атрымалі самыя папулярныя кнігі — тыя, што любяць чытаць беларусы. Гэта класіка, сучасныя раманы, дзіцячая літаратура, фантастыка і фэнтэзі, навукова-папулярная літаратура, біяграфіі, гісторыі поспеху і інш. Атрымалася сімвалічна, бо OZ стартаваў 23 гады таму з сотні кніг. Зараз наша сетка пашырылася і ўключае больш за 150 тыс. відаў тавараў — ад канцылярыі да касметыкі, але кніжны кірунак па-ранейшаму ўваходзіць у лік ключавых. І «кніжны» торт гэта выдатна падкрэслівае», — растлумачылі ідэю ў OZ.

На торце лёгка адгадваюцца сусветныя бэстсэлеры: «Уладар пярсцёнкаў», «Гары Потэр», «Выдма», «Хронікі Нарніі» і «Гульня тронаў». Побач упрыгожаная крэмам «Боская камедыя» Дантэ Аліг'еры, «Партрэт Дарыяна Грэя» Оскара Уайльда і «Вялікі Гэтсбі» Скота Фіцджэральда.

З рускай класікі кулінары выявілі «Капітанскую дачку» Аляксандра Пушкіна, «Бацькоў і дзяцей» Івана Тургенева, «Гора ад розуму» Аляксандра Грыбаедава і «Вішнёвы сад» Антона Чэхава. Беларускіх твораў на торце таксама шмат: «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, «Альпійская балада» Васіля Быкава і «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата.

Ядомую вокладку атрымаў і лацінаамерыканскі шэдэўр — «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Маркеса. Сучасную літаратуру прадстаўляюць «Другое жыццё Увэ» Фрэдрыка Бакмана і «451 градус па Фарэнгейту» Рэя Брэдберы.

З бісквіта «надрукавалі» і немастацкую літаратуру. Салодкі паслясмак надалі біяграфіі Стыва Джобса, Буквару і «Тонкаму мастацтву пафігізму».

Не забытыя таксама кнігі па псіхалогіі і самаразвіццю — попыт на іх стабільна высокі. «Торт ста кніг» прадставілі ў краме OZ на Пераможцаў, 3. Пасля прэзентацыі яго падзялілі на кавалачкі і раздалі наведвальнікам. Рэдкі выпадак, калі кнігалюбы змаглі паспрабаваць на смак любімыя творы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
хх / адказаць
04.10.2022
не ведаю, хто мяне гэтаму навучыў? можа маці, можа школа? можа сама?)
але заўсёды верыла, што кнігі - гэта святое. ніводнай паметкі ніколі не рабіла нават карандашом, нават у падручніку
0
Абу / адказаць
04.10.2022
Торт прызналі экстрэмісцкі фарміраваннем.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31