Знайсці
04.10.2022 / 22:39 3

Мінабароны Расіі: У Херсонскай вобласці расійская армія за дзень адступіла на 30 кіламетраў

Міністэрства абароны Расіі падчас штодзённага брыфінгу паказала карту баявых дзеянняў ва Украіне. З яе вынікае, што паводле стану на 4 кастрычніка расійскія войскі практычна цалкам выйшлі з Харкаўскай вобласці і адступілі на поўначы Херсонскай вобласці. Пра гэта паведамляе выданне «Агенцтва».

Згодна з прадстаўленай картай, у Харкаўскай вобласці пад кантролем Расіі засталася зусім невялікая тэрыторыя на паўночны ўсход ад пасёлка Двурэчнае. Днём раней Мінабароны сцвярджала, што пад кантролем Расеі знаходзіцца ўся тэрыторыя вобласці на ўсход ад ракі Аскол.

З гэтага вынікае, што з 3 да 4 кастрычніка УСУ вызвалілі прыкладна дзве траціны падкантрольных Расіі тэрыторый вобласці.

«Агенцтва» таксама звярнула ўвагу на адступленне расійскіх войскаў на поўначы Херсонскай вобласці. Днём раней лінія фронту на карце праходзіла ў раёне паселішчаў Давыдаў Брод, Дабранка і Залатая Балка. 4 кастрычніка расійскае Мінабароны засведчыла, што пад кантролем расійскага войска знаходзіцца тэрыторыя прыкладна да лініі паміж Давыдавым Бродам і Дудчанамі.

Такім чынам, лінія фронту ў рэгіёне зрушылася на поўдзень прыкладна на 30 кіламетраў. Гэтае адступленне нават больш істотнае, чым сведчаць расійскія вайсковыя блогеры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Terminus / адказаць
04.10.2022
Сачыце за зьменамі лініі фронту на deepstatemap. Навошта вам інфармацыя расейскіх крыніцаў ?
1
Terminus / адказаць
04.10.2022
Вось тут во (калі пан Мад дазволіць) добры агляд падзеяў на фронце 4-га кастрычніка: https://youtu.be/uoXhPBOZE_s
3
Парада / адказаць
05.10.2022
Хутчэй! Хутчэй падпiсваць, каб усе не ляснуло..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31