Знайсці
05.10.2022 / 08:08

Politico: Паслы ЕС узгаднілі восьмы пакет санкцый супраць Расіі са столлю цэн на нафту

Краіны ЕС дасягнулі дамоўленасці па восьмым пакеце санкцый супраць Расіі, піша Politico са спасылкай на свае крыніцы. Канчатковыя падрабязнасці здзелкі павінны быць апублікаваныя сёння.

У ліку ўзгодненых мер — столь цэн на расійскую нафту. Як адзначае выданне, дакладная цэнавая мяжа пакуль не ўстаноўленая, але гэта можа быць зроблена на працягу найбліжэйшых тыдняў.

ЕС зробіць саступкі для Мальты, Грэцыі і Кіпра, якія былі супраць столі цэн на расійскую нафту, адзначае Politico.

Таксама ў новы пакет санкцый, паводле Politico, увайшлі абмежаванні ў дачыненні да сталеліцейнай прамысловасці і абароннага сектара, персанальныя меры супраць тых, хто «дапамагае прэзідэнту Пуціну ў ваенных дзеяннях», забарону грамадзянам ЕС займаць кіруючыя пасады ў расійскіх дзяржкампаніях.

Канчаткова дакумент прымуць 5 кастрычніка.

Пакет, які з'яўляецца восьмым ужо супраць Масквы, быў прапанаваны прэзідэнтам Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен пасля таго, як расійскі прэзідэнт прыгразіў прымяніць ядзерную зброю і мабілізаваў сотні тысяч рэзервістаў.

Еўрасаюз у канцы мая ўзгадніў шосты пакет санкцый, які прадугледжвае забарону на імпарт 2/3 расійскай нафты і шэрагу нафтапрадуктаў. Дзякуючы гэтаму, ЕС плануе да канца гэтага года адмовіцца ад 90 працэнтаў нафтавага імпарту з Расіі.

У ЕС ужо распрацоўваюць дзявяты пакет санкцый супраць Расіі ў адказ на правядзенне рэферэндумаў аб далучэнні да Расіі «ДНР», «ЛНР», частак Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31