Знайсці
05.10.2022 / 08:322РусŁacБел

Расіяне атакавалі Белую Царкву дронамі-камікадзэ

Кіраўнік адміністрацыі Кіеўскай вобласці Аляксей Кулеба пацвердзіў удар па Белай Царкве і піша, што, па папярэдніх даных, удар быў нанесены дронамі-камікадзэ.

«Праз гэта — пажары на аб'ектах інфраструктуры. Ёсць адзін пацярпелы», — сцвярджае Кулеба.

Ноччу ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явіліся відэа з выбухамі. Праз цемру на відэа нічога не відаць, але чутны, як сцвярджаюць блогеры, характэрны гул рухавікоў іранскіх дронаў і затым выбухі.

Відавочцы налічылі як мінімум шэсць выбухаў.

Адкуль былі запушчаныя дроны па паўночнай частцы Украіны, пакуль невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
21
0
Юзік/адказаць/
05.10.2022
Адкуль пушчаныя ? Ясна, што хутчэй за ўсё адкуль-небудзь з Мазырскага, Нараўлянскага ці Ельскага раёнаў. Нездарма ж Лукашэнка напярэдадні казаў, што прымае ўдзел у расейскай спецаперацыі супраць Украіны.
1
Тодар/адказаць/
05.10.2022
Значыцца, хутка будзем чакаць адказ!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930