Знайсці
05.10.2022 / 09:15РусŁacБел

Дырэктар «Ладэ» распавёў, колькі медцэнтр заплаціў за вяртанне ліцэнзіі

Дырэктар ТАА «Ладэ» Уладзімір Гарбачоў у інтэрв’ю «Спутніку» расказаў, што «прыпыненне дзеяння ліцэнзіі ідзе бізнэсу толькі на карысць» і пракаментаваў інфармацыю пра тое, што медцэнтр «адкупіўся».

Фота: Медцэнтр «Ладэ»

Гарбачоў распавёў выданню, што падчас правядзення праверкі медцэнтраў былі выяўленыя «асобныя недахопы ў частцы выканання кампаніяй устаноўленых правіл у галіне ажыццяўлення медыцынскай дзейнасці».

Ён зазначыў, што ў гісторыі «Ладэ», якому ў лістападзе спаўняецца 30 гадоў, гэта першы такі інцыдэнт.

«Скажу шчыра, я не быў гатовы да такога развіцця падзей. Разам з тым з пазіцыі сённяшняга дня я з удзячнасцю гляджу на пражытую сітуацыю. Ніколі з моманту стварэння кампаніі я не атрымліваў такую падтрымку ад знаёмых і незнаёмых мне людзей», — сказаў ён.

«Як уласнік і кіраўнік кампаніі я вынес пэўныя ўрокі з інцыдэнту. І я пагаджуся з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя, якое, каментуючы прыпыненне дзеяння нашай ліцэнзіі, выказала думку, што «прыпыненне дзеяння ліцэнзіі ідзе бізнэсу толькі на карысць», — дадаў кіраўнік кампаніі.

Уладзімір Гарбачоў таксама пракаментаваў інфармацыю наконт таго, што кампанія нібыта «адкупілася», каб ёй вярнулі ліцэнзію.

«Мне складана каментаваць гэта, паколькі я не думаю падобнымі катэгорыямі. Магу толькі выказаць здагадку, што гаворка ідзе пра тое, што ў рамках праверкі КДК былі выяўленыя асобныя факты няправільнай трактоўкі намі ўстаноўленых у сферы падатковага заканадаўства норм», — сказаў Гарбачоў.

«Па выніках праверкі, мы, у адпаведнасці з заканадаўствам, ажыццявілі карэкціроўку справаздачнасці і даплацілі ў рэгіянальныя бюджэты каля 236000 рублёў», — растлумачыў ён.

Паводле Гарбачова, цяпер у структуры «Ладэ» 9 медцэнтраў, размешчаных у Мінску, Брэсце і Гродне. Штодзень яны прымаюць больш за 5 тысяч пацыентаў. Паводле яго, кампанія плануе пашырацца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера