Знайсці
05.10.2022 / 09:4318РусŁacБел

ByPol: У харугвы ў Польшчы ў першы дзень запісаліся 800 чалавек

Арганізацыя былых сілавікоў ByPol працуе над стварэннем харугваў. Толькі за тры дні ў Варшаве, паводле ByPol, туды запісаліся 800 чалавек, паведамляе канал «Позірк».

Харугвы аб'ядноўваюць беларусаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму «ў той момант, калі яны будуць там патрэбныя» для ўдзелу ў «спецыяльных аперацыях, якія намі запланаваныя», — заявіў кіраўнік ByPol, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету Аляксандр Азараў 4 кастрычніка ў Варшаве падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дыяспарай.

«Харугвы — гэта аб'яднанні беларусаў, якія могуць збірацца разам і адчуваць плячо адзін аднаго. Гэта збіранне аднадумцаў, — патлумачыў Азараў. — Ужо каля месяца мы гэтай справай займаемся, выязджалі ў Гданьск, у Беласток, дзе стваралі іх».

Паводле яго, удзельнікі падобных аб'яднанняў займаюцца спортам, стралковай падрыхтоўкай, адзінаборствамі і «іншымі спецыяльнымі прадметамі» пад кіраўніцтвам інструктараў.

«Мы ўжо каля года з паловай займаемся спецыяльнай падрыхтоўкай беларусаў у межах плана «Перамога». Стаіць вялікая чарга на падрыхтоўку. Яна каштуе вельмі дорага, а сродкаў няшмат. У першы дзень, калі мы пра гэта аб'явілі, да нас запісалася 800 чалавек — толькі за тры дні». 

ByPol — аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў, якія звольніліся з органаў пасля падзей 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
125
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
2
даведка/адказаць/
06.10.2022
Под одним и тем же враньём про сотни тысяч, в один прекрасны момент превратившиеся в просто сотни.
1
Эрык Руды/адказаць/
07.10.2022
Эх, каб яшчэ па батальёнчыку-другому ў Вільні ды Дзьвінску...
0
Ян Севярын Бакей/адказаць/
08.10.2022
Эрык Руды, але чаму толькі ў Вільні? Ад Берасьця і да Віцебска, ад Гародні і за Магілёў з Гомлем...  гэта ярмошкіны розных масьцей у 20ым годзе малявалі, што нас няма.А мы - ёсьць, і на ўсіх нас ніякага амона і ніякіх турмаў  не напасешся, беларуская партызанка - гэта тарфяны пажар, яго не патушыш сцыкамі азьвярёнкаффф...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930