Знайсці
05.10.2022 / 13:59РусŁacБел

На спявачку Мэрыем Герасіменка завялі крыміналку па «народным» артыкуле. Яе прызналі палітзняволенай

Па інфармацыі «Вясны», супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК («Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак»). 

Спявачку затрымалі на пачатку жніўня пасля выканання твораў украінскага гурта «Акіян Эльзы» на вулічным канцэрце — гэта абурыла лукашыстаў і стала нагодай для затрымання. Пазней Мэрыем прызначылі 30 сутак арышту.

Сёння дзяўчына была прызнаная палітычнай зняволенай.

Мэрыем знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

30 верасня стала вядома, што ўладальнік бара «Банкі-Бутэлькі», дзе выступала Мэрыем, Андрэй Жук да гэтага часу не выйшаў на свабоду, хоць яго адміністрацыйны арышт павінен быў скончыцца не пазней за 5 верасня. Таксама, па інфармацыі «Зеркала», затрыманая яго жонка Марыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930