Знайсці
05.10.2022 / 16:12 5

«Звалі па-вулічнаму Пекар». Журналісты адшукалі карані Аляксея Арастовіча на Случчыне

Сваімі ўспамінамі дзяцінства з рэдакцыяй kurjer.info падзяліўся мясцовы жыхар Валерый Васілевіч. «Цяперашнія падзеі і згадкі некаторых персаналій да гэтых успамінаў падштурхоўваюць», — кажа ён.

Аляксей Арастовіч у школьныя гады і цяпер. Яго бацька родам са Случчыны. Фота: uznayvse.ru, WikiMedia Commons

Валерый згадвае гісторыю кахання паміж вучнямі Сарогскай школы Слуцкага раёна — Мікалаем Арастовічам і Тамарай з суседняй вёскі Валошава, прозвішча якой Валерый не памятае. Гэтая гісторыя пачалася, як заўважылі аднакласнікі, з пятага класа.

Арыстовічаў, Сеўрукоў, Міхневічаў у Сарогах было шмат. Таму ўсім давалі яшчэ дадатковыя «мянушкі». Мікалая звалі па-вулічнаму «Пекар».

«Арастовіч-Пекар і Тамара, здавалася, не маглі жыць ніводнай гадзіны адно без аднаго. Са школы ён нёс яе партфель па Сарогах. Забяжыць дадому па дарозе, пакіне сваю сумку — і да Валошава ідуць разам», — згадвае Валерый.

У 1965 годзе Тамара і Мікалай скончылі школу. Арастовіч паступіў у вышэйшую ваенную вучэльню ва Украіне, і Тамара паехала з ім — паступіла ў бібліятэчны інстытут.

Аднак там, як потым стала вядома, разышліся шляхі Мікалая Арастовіча і Тамары. Яна выйшла замуж за ўкраінца, нарадзіла двух сыноў, распавядае Валерый.

Пекар таксама ажаніўся з украінскай дзяўчынай (дарэчы, і яе звалі Тамара). 3-га жніўня 1975-га ў іх нарадзіўся сын.

Сына назвалі Аляксеем. І ён стаў дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны, палітыкам і разведчыкам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
даведка / адказаць
05.10.2022
Разведчик с длинным-предлинным языком без кости?.. Это-то что-то новенькое в разведке.
3
Колокол / адказаць
05.10.2022
Арестович следы путал, а журналами их распутали, и сдали его с потрохами.
0
Неувязка / адказаць
06.10.2022
даведка,
Арестович, в отличие от  диванных троллей, будучи в разведке 16 раз ходил на задания после 2014 в Лугандон  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31