Знайсці
05.10.2022 / 16:22РусŁacБел

Выдавец Андрэй Янушкевіч аднаўляе сваю працу ў Варшаве і шукае партнёраў

Выдавец Андрэй Янушкевіч аднавіў сваю працу ў Варшаве і шукае тых, хто можа пасадзейнічаць годнай беларускай справе, піша Беларуская рада культуры.

«Знаходзячыся ў Варшаве, сутыкаешся з новымі рэаліямі. Пакуль праца вядзецца за камп'ютарам, можна абысціся мінімальным наборам сродкаў. Але пасля друку ўсё мяняецца. Дзе захоўваць экзэмпляры, як развозіць і пакаваць іх для рассылкі, тая ж прамоцыя — праблемы зусім іншага кшталту. І тут упіраешся ў матэрыяльныя немагчымасці. Калі ў каго ёсць ідэі і рашэнні, дзяліцеся, калі ласка. Вельмі хочацца, каб кнігі з'явіліся на свет як мага хутчэй. Часу ў нас няшмат».

Цяпер вядзецца праца па выданні наступных перакладных кніг:

  • Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і Келіх агню»;
  • Дж. Р. Р. Толкін «Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка»;
  • Кормак Макарці «Дарога»;
  • Шчэпан Твардах «Кароль»;
  • Салі Руні «Размовы з сябрамі»;
  • Фрэнсіс Скот Фіцджэральд «Вялікі Гэтсбі»;
  • Эрнэст Хэмінгуэй «І ўзыходзіць сонца»;
  • Эрых Марыя Рэмарк «Чорны абеліск».

З прапановамі аб падтрымцы звяртайцеся сюды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930