Знайсці
05.10.2022 / 17:283РусŁacБел

Расія і саудыты змовіліся скараціць здабычу нафты, каб падняць цэны

Ключавыя міністры АПЕК+ узгаднілі скарачэнне здабычы нафты на 2 млн барэляў у дзень. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў АПЕК+.

«Тры крыніцы ў АПЕК+ паведамілі, што ключавыя міністры АПЕК+ (сумесны міністэрскі маніторынгавы камітэт) узгаднілі скарачэнне здабычы нафты на 2 мільёны бараляў у дзень», — піша агенцтва.

На фоне гэтага паведамлення цана нафты маркі Brent на Лонданскай біржы ICE паднялася вышэй за 93 даляры за бараль упершыню з 21 верасня. Гэта найбуйнейшае скарачэнне здабычы нафты з часоў пандэміі COVID у 2020 годзе. Яно будзе дзейнічаць з лістапада.

Перад гэтым Reuters пісала пра чаканні, што АПЕК+ настроены на сур'ёзнае скарачэнне мэтавых паказчыкаў здабычы нафты, нягледзячы на ціск з боку Злучаных Штатаў і іншых краін.

«Патэнцыйнае скарачэнне АПЕК+ можа справакаваць аднаўленне цэн на нафту, якія ўпалі прыкладна да 90 даляраў са 120 тры месяцы таму праз асцярогі глабальнай эканамічнай рэцэсіі, рост працэнтных ставак у ЗША і ўмацаванне даляра», — піша агенцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Чел/адказаць/
05.10.2022
Может в список по максимальной цене к России добавить этих членов ОПЕК? 
0
Карачун Мягкий/адказаць/
05.10.2022
Сначала Америка и Британия помогли Саудитам с технологиями и наукой/специалистами. Потом саудиты разбохатели, разбохатеееееели! И потом плюнули на всех своих былых благодетелей. Молодцы. Деньги на первом месте, все остальное - по необходимости.
0
Пад*аўнілі/адказаць/
05.10.2022
Кепская навіна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера