Знайсці
05.10.2022 / 20:385РусŁacБел

Ад машыны часу да рэптылій: што можна паглядзець на выставах Мінска гэтай восенню

Пажаўцелыя лісты яшчэ не засыпалі зямлю, але надвор’е ўжо максімальна восеньскае. Гэта значыць, што падчас прагулкі з сябрамі, скажам, па праспекце Незалежнасці да праспекта Машэрава ёсць магчымасць сумясціць прыемнае з карысным і наведаць разнастайныя выставы, піша сайт «Слушна».

На праспекце Незалежнасці, 25 можна адправіцца ў падарожжа па нашай Радзіме, бо менавіта тут знаходзіцца музей архітэктурных мініяцюр «Краіна міні».

«Краіна міні» — гэта тэхналагічны і інтэрактыўны музей мініяцюр, дзе вы зможаце ўбачыць больш за 30 славутасцяў краіны: як існуючых цяпер, так і ўжо зніклых аб'ектаў архітэктуры. Частка славутасцяў прадстаўленая ў экспазіцыі ў выглядзе макетаў, а частку можна ўбачыць у віртуальнай рэальнасці.

Ідзем далей па сучасных вуліцах Мінска, захапляемся яго прыгажосцю, але так хацелася б знайсці машыну часу і апынуцца на старых вуліцах…

Машына часу ёсць! Знаходзіцца яна ў адной з найстарэйшых пабудоў горада — Мінскай Ратушы, якая дае нам магчымасць здзейсніць «Гарадскі праменад. Менск на старых паштоўках». Менавіта так называецца выстава, якую можна наведаць у Гарадской ратушы.

Тут экспануецца калекцыя з прыватнага збору і паштоўкі з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Страчаныя будынкі і зніклыя вуліцы паўстаюць на паштовых картках, выдадзеных у Мінску і на абшарах Расійскай і Германскай імперыі ў 1900—1918 гадах.

Кадры захавалі змены ў гарадскім асяроддзі, якое імкліва змянялася на сутыку эпох: лініі коннай чыгункі і тэлефонная станцыя, першыя аўтамабілі суседнічаюць з запрэжанымі вазамі, развіты чыгуначны транспарт. Усе гэтыя дэталі дазваляюць акунуцца ў сапраўдную атмасферу губернскага горада пачатку ХХ стагоддзя.

Восеньскія халады прагналі нават заморскіх птушак, не тое што вужыкаў, вожыкаў і вавёрак з паркаў. Але магчымасць паглядзець на розных жывёлак заўсёды ёсць.

Пераходзім мост праз Свіслач і рухаемся ў бок Траецкага прадмесця. На Багдановіча 9А, у выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі праходзіць выстаўка жывых паўзуноў «Рэптыліі». У экспазіцыі прадстаўленыя барадатыя агамы, жабы-рагаткі, эўбляфары, шматлікія змеі, дзіўны і загадкавы васіліск шлеманосны і многае іншае. Разнастайныя прадстаўнікі Азіі, Афрыкі і Амерыкі, яркія і экзатычныя, уразяць вас сваім выглядам і звычкамі. Вы зможаце паназіраць за насельнікамі джунгляў і пустыні, палюбавацца іх зграбнасцю.

Адпраўляемся далей, да праспекта Машэрава 11/2. Тут Алесь Родзін схаваў скрадзенае натхненне. Выстава з вельмі цікавай гісторыяй: дзесяць гадоў праект жывапісу беларускага мастака Алеся Родзіна «Глабальнае пацяпленне» праходзіў у знакамітым Цэнтры мастацтваў «Тахелес» у Берліне, яго наведалі больш за мільён аматараў мастацтва з усяго свету.

У 2010 усю выстаўку з 97 карцін захапіла ахоўная служба, нанятая гамбургскім Норд Банкам, і амаль год яна знаходзіліся пад пагрозай знішчэння. Толькі дзякуючы ўмяшанню прэсы і падтрымцы еўрапейскай грамадскасці карціны выратавалі.

Па рашэнні Дзяржаўнага суда Берліна творы былі вернутыя мастаку Алесю Родзіну. Пасля рэстаўрацыі карцін выстава «Скрадзенае натхненне» дэманструецца ў арт-прасторы «Фабрыка». Падчас выставы пройдуць канцэрты, інструментальныя вечарыны, электронныя сэты, гутаркі з мастаком і шмат чаго іншага.

І напрыканцы нашага шпацыру — выстава-продаж работ маладых мастакоў Беларусі «Восеньскі салон».

Праект праводзіцца ў сталіцы кожную восень, пачынаючы з 2015 года. Ужо восьмы раз маладыя аўтары прадстаўляюць творы, створаныя ў розных відах выяўленчага мастацтва за апошнія тры гады: жывапіс, графіку, фатаздымкі, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, інсталяцыю і відэа-арт.

Палац мастацтваў на Казлова, 3 чакае ўсіх, каб прадэманстраваць больш за 430 работ мастакоў з Мінска, Брэста, Гомеля, Жлобіна, Наваполацка, Полацка, Бабруйска, Мазыра і іншых гарадоў Беларусі. Усяго ў праекце бяруць удзел 246 аўтараў ва ўзросце 18-40 гадоў, чые творы адабраныя прафесійным журы з работ 789 прэтэндэнтаў.

У рамках праекта прадстаўленая насычаная культурная праграма (лекцыі, экскурсіі і майстар-класы).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
05.10.2022
але ў гэтым «Краіна міні» дворец независимости... а якое ён дачыненне мае да архітэктуры? і квіткі дорага... і сайт на русском
2
антисвета/адказаць/
06.10.2022
"У мяне такіх знаёмых, з кім бы можна было пайсьці ды "нахватацца" нюансаў, няма"
Summary Definition and Meaning,
ды ладна
а света?)
 
0
Алкадий/адказаць/
06.10.2022
Главное, что сейчас можно увидеть и даже стать невольным соучастником в Беларуси - это увидеть как гнилой колхозный фашизм и его холуи уничтожают будущее страны и саму страну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930