Знайсці
06.10.2022 / 13:112РусŁacБел

Не толькі Чырвоны касцёл. Улады закрылі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску

Пра закрыцьцё адукацыйнай арганізацыі, якая фарматам падобная да групы падоўжанага дня або прыватнай школы ці садка, паведаміў «Свабодзе» прэс-сакратар Беларускага каталіцкага касьцёла айцец Юрый Санько.

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр — рэлігійная арганізацыя, якая падпарадкоўваецца кіраўніку Каталіцкай царквы ў Беларусі. У ім ёсць капліца, жылыя пакоі для ксяндзоў, а таксама прыватная каталіцкая школа. Але сюды хадзілі вучыцца дзеці не толькі з каталіцкіх сем’яў. Школа працавала з 2018 года, яе наведвалі дзясяткі дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

Як раней распавядалі ў цэнтры, туды прымалі і мусульман, і атэістаў. Перацягваць у сваю канфесію там было забаронена.

Пра рашэнне ўладаў закрыць школу Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску з 30 жніўня 2022 года паведаміў «Свабодзе» прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.

Вядома, што 5 верасня каля будынку хрысціянскага цэнтра, дзе працуе яго дырэктарка, сястра Часлава Навіцкая і жыве арцыбіскуп Кандрусевіч, стаяла міліцыя, правярала, ці няма там заняткаў.

Сястра Часлава Навіцкая

Крыніцы «Свабоды» пацвердзілі, што закрылі сацыяльную і адукацыйную часткі, а не сам цэнтр, дзе знаходзіцца капліца і жывуць святары.

Цэнтр мае назву «Місія добрага самараніна». Адукацыйная ўстанова тут фарматам падобная да групы падоўжанага дня або прыватнай школы ці садка. Дзеці наведвалі мастацкія, музычныя, танцавальныя, тэатральныя заняткі. Дзеці школьнага ўзросту вывучалі матэматыку, мовы, гісторыю ды ўсе навукі, якія выкладаюць у звычайнай школе. Кожнае дзіця мела свой асабісты расклад.

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску

Што асаблівага было ў цэнтры:

  • усё на беларускай мове.
  • Заняткі пачынаюцца з агульнай кароткай малітвы. У кабінетах ёсць абразы, крыжы. Замест «Добры дзень!» вітаюцца «Хвала Хрысту!» У будынку месціцца капліца, куды ходзяць на богаслужэнні.
  • Групы невялікія.
  • Цэнтр працуе на ахвяраванні бацькоў і дабрачынцаў, няма датацый дзяржавы. У кожным выпадку сума абмяркоўваецца індывідуальна. Большасць грошай ідзе на падаткі і абслугоўванне будынка.

Асяродак будаваўся за сродкі нямецкай дабрачыннай арганізацыі Renovabis, шматлікіх ахвярадаўцаў і памочнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
27
0
Міхал/адказаць/
06.10.2022
Вядома ж, там жа замест партрэта праваслаўнага атэіста на сцяне вісеў святы крыж.
0
Дд.Бонэм/адказаць/
06.10.2022
Супраць усяго беларускага...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930