Знайсці
06.10.2022 / 15:452РусŁacБел

Украіну зноў бамбілі з Беларусі. Упершыню са жніўня

Раніцай 6 кастрычніка расійская авіяцыя нанесла ракетны ўдар па Украіне з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў.

«Сёння раніцай чатыры самалёты Ту-22 М3 стратэгічнай авіяцыі краіны-агрэсара з паветранай прасторы Беларусі нанеслі авіяцыйны ўдар па тэрыторыі Украіны. Папярэдняе прымяненне авіяцыі з гэтага напрамку было 28 жніўня», — сказаў ён.

Як удакладніў «Украінскай праўдзе» спікер Паветраных сіл Юрый Ігнат, гаворка ідзе пра удар па Хмяльніцкай вобласці ракетамі Х-22.

Адна ракета ўпала побач з інфраструктурным аб'ектам. Іншая — на пустцы. Загінулых і пацярпелых не было.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.10.2022
Пасля вызвалення Данбаса i Крыма, трэба будзе вызваляць Беларусь ад расейска-фашысцкiх захопнiкау
1
гердзень /адказаць/сачыць
07.10.2022
Беларус, без ЗСУ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031