Знайсці
06.10.2022 / 19:33 7

«Хай тады забароніць інфляцыю яшчэ і за мяжой». Бізнэс кпіць з папулізму Лукашэнкі 

Лукашэнка забараніў «усялякі рост цэнаў» пад пагрозай крымінальных справаў. Бізнэсу ў цэлым сёння дасталося. Бізнэс-супольнасць ацэньвае заявы Лукашэнкі хоць і эмацыйна, але без асаблівай веры ў тое, што нешта рэалізуецца. «Наша Ніва» прыводзіць меркаванні. 

«Інфляцыя шырокім крокам ідзе па свеце. Ёсць прыклады, калі замежнікі нам за раз падымаюць адпускныя цэны на 20—30%. Можа, хай Лукашэнка тады забароніць і рост цэн у Кітаі? У Расіі? Адна Беларусь — гэта неяк дробна, так задума «не паляціць», — кажа топ-менеджар аднаго са знакамітых бізнэсаў. 

«Зноў жа, існуюць цэлыя групы тавараў, якія пад санкцыямі — для гэтага ўрад прасоўвае паралельны імпарт і гэтак далей.

А абыход санкцый аўтаматам дае павышэнне цаны праз існаванне дадатковых пасярэднікаў і лагістычнага пляча. Закладаюцца рызыкі. Усё гэта дае рост цаны 15—20% на асобныя тавары. А калі заўтра нейкі армянін ці казах-пасярэднік нешта зменіць, то будзем плаціць і ўсе 25% — а больш нікуды не дзенешся.

Таму я скажу так: пачакаем рашэння на паперы — паглядзім што яны там напішуць. Гэта ўсё выглядае як пустое страсанне паветра.

А калі прымуць, як сказаў… Дзяржава рэгулярна нешта выдумляе, а бізнэс абыходзіць, гэта ўсё ўжо праходзілі. Памятаеце ж, як некалі пладзілася піва «Крыніца 1», «Крыніца 2», хлеб «Водар новы», торт «Кіеўскі новы» і гэтак далей — тады тое самае было, выдумлялі новыя тавары і на іх устанаўлівалі новыя цэны, бо на старыя падымаць не давалі. Ну пройдзем гэтай дарогай яшчэ раз», — сказаў наш першы суразмоўца. 

«Вяртаемся ў камунізм — трэба ўжо, я думаю, афіцыйна прызнаць гэта і назваць новы дзяржаўны лад сваім іменем. Хто падказаў такі бліскучы крок, не ведаю, мне здаецца, нават школьнікі, якія прайшлі адаптаваны курс эканомікі, такога не прыдумаюць. 

Трэба ж ясна разумець — камерсант сабе ў мінус працаваць не будзе, людзі пазакрываюцца проста.

Лукашэнка змагаецца не з прычынай, а з наступствам: высокія цэны — гэта наступства. Дык спытай сябе, чаму ніхто не верыць у заўтрашні дзень і закладае даляр не па афіцыйным курсе? А як страхаўшчыкі страхуюць? А як тавары завозяць? Мы нешта самі вырабляем? Хоць адзін тавар без замежных камплектуючых? На беларускіх станках? 

Не хочацца каментаваць гэта ўсё нават», — сказаў іншы суразмоўца. 

«Не разумею, які наступны крок. Калі дзяржава будзе вызначаць цэны, то трэба і ўсё нацыяналізаваць, вяртацца да планавай эканомікі. Вельмі трывожны ход ягоных думак.

У мяне тут некалькі дэжавю. Стаўленне да камерсанта нагадвае перадваенную Германію — шыльды на габрэйскіх крамах, што тут «па высокіх цэнах прадаюць». Грукайцеся ў наш ДФР — і мы рашым праблему. 

І дэжавю з нашай ранейшай гісторыяй: у 1990-х і нават 2000-х дзяржава часам выдавала нерэлевантную нарматыўку, якая не спалучалася ні з якім розумам.

Хто доўга пражыў, той памятае і замарозкі цэнаў, і спробы ўтрымаць інфляцыю. Толькі тады гэта не было настолькі істэрычна смешна, бо рынкавая эканоміка толькі нараджалася, была жывая памяць пра план, а рашэнні прымалі кіраўнікі, якія нічога не разумелі і не ўмелі ў новым жыцці, працягвалі дзейнічаць непрыроднымі метадамі. 

Усю гэтую антынатуральнасць з часам рынак адрэгуляваў. А што цяпер? Таму я думаю, што ўсе гэтыя заявы — папулізм. На практыцы такога не можа быць. 

Калі ўявіць, што цэны замарозілі — паваляцца цэлыя галіны. Бізнэс у мінус працаваць не будзе», — кажа трэці суразмоўца.

На нарадзе Лукашэнка адзначаў, што хоць цэны павышаць будзе нельга, будуць выключэнні — «пад кантролем міністра і губернатараў».

«Папраўце мяне, калі я няправільна разважаю: значыць, чыноўнікі будуць дазваляць дзяржсектару павышаць цэны, а нам — не? — працягвае бізнэсовец. — Значыць, цэны на электрычнасць вырастуць, на бензін вырастуць, на іншае вырастуць — ім дазволяць. А прыватніку — не павышаць? Але, пры гэтым, гнаць сярэдні заробак рабацягам трэба будзе? Тут трэцяе дэжавю, я гэта таксама ўжо бачыў — дарога да дэфіцыту. Так што тут столькі супярэчнасцяў, што прапаную пачакаць як гэта ляжа на паперу.

Я ўжо бачыў масу папер з афармленнем папулізмаў Лукашэнкі так, што дакумент нешта забараняе, але адначасова прапісвае сто варыянтаў абыходу. Пабачым».

Чытайце таксама:

«Забараняецца ўсялякі рост цэн». На 29-м годзе кіравання Лукашэнка прыдумаў, як спыніць інфляцыю

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка / адказаць
06.10.2022
Отсутствие колбасы из-за отсутствия мяса можно было бы пережить, если бы не дефицит туалетной бумаги...
0
Паляшук / адказаць
06.10.2022
Адзіны спосаб "забараніць інфляцыю за мяжой" - перастаць пра яе, іншаземную, гаварыць увогуле. На што наша самае чэснае ТБ і прэса не пойдзе ніколі. Бо мы павінны штодня даведвацца, як нам добра, і як ім блага. Зададзены ўзровень маразма ў палаце трэба падтрымліваць.
0
Закономерный итог / адказаць
06.10.2022
Что еще должно произойти, чтобы «бизнес» начал бороться за смену власти и жертвовать не на очередные поборы, а нашим бойцам на фронте против того режима, который вас грабит? Вечный закон: Кто не хочет кормить свою армию, тот будет кормить чужую. Вот вы и кормите режимных бандитов оккупационной администрации вместо демократической власти. В стране все сделано против бизнеса и власть крутит вами как хочет в своих, а не в народных интересах - вам этого мало?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30