Знайсці
06.10.2022 / 17:26 1

У Белавежскай пушчы знайшлі прадстаўніка самага буйнога з еўрапейскіх відаў хрушчоў

Усім з дзяцінства добра знаёмы жук пад назвай хрушч, якога яшчэ называюць майскім жуком. У нас ён прадстаўлены двума рознымі відамі — заходнім і ўсходнім хрушчом, якія часта сустракаюцца ў населеных пунктах. Аднак мала хто з нас сустракаў іх найбліжэйшага сваяка, які нашмат прыгажэйшы і буйнейшы, піша навуковы аддзел Белавежскай пушчы.

У канцы лета супрацоўніку навуковага аддзела Белавежскай пушчы сустрэўся незвычайны жук, падобны да хрушча, але буйнейшы і з мармуровым малюнкам на надкрылах. Ім аказаўся самы буйны з еўрапейскіх відаў хрушчоў (Melolonthinae) — хрушч мармуровы (Polyphylla fullо).

Гэты жук сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе і на Блізкім Усходзе. Зрэдчас ён бывае на большай частцы свайго цэнтральнага і паўночнага арэала, становячыся лакальна звычайным ці шматлікім толькі на поўдні, хоць вялікія папуляцыі часам сустракаюцца на паўночных прыбярэжных дзюнах. Выглядае, што ў апошні час ён перажыў агульнае зніжэнне колькасці, таму ў некаторых краінах знаходзіцца пад абаронай. Яго паўночная мяжа — поўдзень Швецыі, усходняя — Каўказ і ўсход Ірана.

У Белавежскай пушчы гэтыя жукі адзначаліся толькі на польскай тэрыторыі, трапляліся і побач, у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. А ў самім нацыянальным парку яны адзначаныя ўпершыню, паколькі адносна малалікія і ў рукі вучоных трапляюць рэдка.

Самцы адрозніваюцца выгнутымі і вельмі доўгімі пласцінкамі вусікаў (у гонар якіх выгляд названы Polyphylla = шмат лісця). Самкі ўмеюць пры небяспецы даволі гучна (да 13 дэцыбел) «пішчаць» з дапамогай трэння брушка і надкрылаў (самцы таксама могуць, але цішэй).

Самкі адкладваюць яйкі на лёгкіх пясчаных глебах. Лічынкі развіваюцца на працягу 3-4 гадоў. У першае лета яны сілкуюцца каранямі травы, а на зімоўку заглыбляюцца ў глебу, на другі-трэці год пачынаюць перагрызаць карані дрэў і хмызнякоў і могуць моцна пашкодзіць ці нават забіць саджанцы і невялікія дрэвы. У цяплейшых раёнах яны наносяць сур’ёзную шкоду вінаградным лозам, садавіне, бульбе, дэкаратыўным травам у парках і садах.

Жукі звычайна не размнажаюцца настолькі моцна, каб наносіць вялікую шкоду дрэвам аб’яданнем іх лістоты, лічынкі ж могуць наносіць даволі адчувальную шкоду. Дарослыя жукі жывуць усяго адзін-два тыдні і ядуць мала.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы сустрэлі рэдкага жука. Ён ахутаны мноствам містычных павер’яў

У Белавежскай пушчы змагаюцца з амерыканскім дрэвам-агрэсарам. Што за яно і чым небяспечнае?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Железный Дровосек / адказаць
06.10.2022
Это нейкая бздура:этот жук широко распространён по всему беларуского Полесью, он никогда не был редкостью —он даже не занесён в Красную книгу. Просто я в этой теме .А вот автор точно нет,к сожалению.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30