Знайсці
06.10.2022 / 18:193РусŁacБел

У Індыі адкрылася фабрыка па перапрацоўцы недакуркаў у мяккія цацкі

Індыец Наман Гупта адкрыў на ўскраіне індыйскай сталіцы Дэлі фабрыку па перапрацоўцы недакуркаў у мяккія цацкі. З цыгарэтных фільтраў там робяць набіванне для прадукцыі. За год супрацоўнікі перапрацоўваюць мільёны недакуркаў у тоны валакна, піша Reuters.

Валокны цыгарэтных фільтраў у бавоўнаачышчальнай машыне

Спачатку рабочыя аддзяляюць фільтр ад абалонкі і рэшткаў тытуню — з іх робяць перапрацаваную паперу і кампостны парашок. Затым фільтр раздзяляюць на валокны. Іх адбельваюць і чысцяць у бавоўнаачышчальнай машыне. Атрыманым матэрыялам жанчыны набіваюць цацкі і падушкі.

Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кураць амаль 30% дарослых індыйцаў — гэта 267 мільёнаў чалавек. На гарадскіх вуліцах пасля іх застаюцца тоны недакуркаў. Фабрыка Намана Гупты такім чынам дапамагае падтрымліваць сталіцу ў чысціні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
антисвета/адказаць/
06.10.2022
"Атрыманым матэрыялам жанчыны набіваюць цацкі і падушкі."

а яшчэ яго пэўна імпартуюць у Кітай. дзе ўжо кітайцы  набіваюць мяккія цацкі гэтым "кампостным парашком". а потым гэтыя цацкі купляюць нашыя ўжо курцы. ну ці выцягваюць з гульнявых аўтаматаў
0
Лакшмі/адказаць/
06.10.2022
прышпільна, буду ў Індыі набуду сабе некалькі, у якасці сувеніраў, на падарункі
0
антисвета/адказаць/
06.10.2022
Лакшмі, на падарункі каму? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера