Знайсці
06.10.2022 / 21:312РусŁacБел

Урад пераплавіў сённяшнія словы Лукашэнкі ў пастанову аб мараторыі на павышэнне цэнаў

Адпаведную пастанову № 669 «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэнаў» падпісаў Раман Галоўчанка пасля нарады ў Лукашэнкі. Асноўная яе задача, як сцвярджае ўрадавая прэс-служба — «гарантыя справядлівых цэн».

Фота: Мінск-Навіны

Згодна з пастановай, з 6 кастрычніка 2022 года юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія робяць вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю тавараў на ўнутраны рынак або аказваюць паслугі на тэрыторыі Беларусі, не змогуць павысіць цэны на ўсе тавары, як харчовыя, так і нехарчовыя, і паслугі.

Не дапускаецца таксама павышэнне цэнаў (тарыфаў) у выніку адмены акцый, зніжак і распродажаў.

️Рашэнні аб павышэнні цэнаў будуць цяпер прымаць цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, прытым «толькі ў выпадку эканамічнай мэтазгоднасці».

️Усталяванне цэнаў (тарыфаў) на тавары (паслугі), якія да 6 кастрычніка 2022 года не былі зробленыя (не ўвозіліся, не рэалізоўваліся, не аказваліся) у Беларусі, таксама мусіць узгадняцца з цэнтральнымі органамі дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.

️Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, іншым рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму даручана кантраляваць насычэнне рынку таварамі (паслугамі). Таксама ім даюцца паўнамоцтвы на прыпыненне працы аб'ектаў, дзеянні спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) у выпадку парушэння патрабаванняў гэтай пастановы. 

Чытайце таксама:

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

«Хай тады забароніць інфляцыю яшчэ і за мяжой». Бізнэс кпіць з папулізму Лукашэнкі

«Забараняецца ўсялякі рост цэн». На 29-м годзе кіравання Лукашэнка прыдумаў, як спыніць інфляцыю 

Лукашэнка забараніў падымаць цэны. Эканаміст: Спыніць падаражанне тавараў магчыма, але ёсць нюанс

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
0
Дмитрий/адказаць/
06.10.2022
Венесуэла и Куба нервно курит в сторонке.
0
Пан Усялян/адказаць/
06.10.2022
Далб...ы, якія справядлівыя цэны??? Вы ведаеце ўвогуле, што такое рынак??? Калгаснікі смярдзючыя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930