Знайсці
06.10.2022 / 21:54 3

Мінскія ўлады пракаментавалі скандал з Чырвоным касцёлам

У КУП «Мінская спадчына» падкрэслілі, што ў абставінах, якія склаліся, выконваць абавязацельствы, прапісаныя ў дагаворы, немагчыма. Паводле арганізацыі, комплекс будынкаў Чырвонага касцёла выведзены з эксплуатацыі на час правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Фота: Арцём Братчук

«У цяперашні час у Чырвоным касцёле праводзяцца мерапрыемствы па абследаванні канструкцый будынка, якія пашкоджаныя ў выніку ўзгарання, абследаванні інжынерных сетак. У будынку адключанае электра-, цепла -, водазабеспячэнне. Усе гэтыя сістэмы патрабуюць рамонтна-аднаўленчых работ, пералік якіх вызначаць пасля правядзення дэталёвага абследавання, па выніках якога будзе распрацаваная праектная дакументацыя і выкананыя адпаведныя работы», — растлумачыў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Кохан.

Ён адзначыў, што ў абставінах, якія склаліся, выконваць абавязацельствы, прапісаныя ў дамове паміж «Мінскай спадчынай» і рэлігійнай суполкай, немагчыма. Таму кіраўніцтву парафіі было накіравана апавяшчэнне аб тым, што трэба вызваліць памяшканне касцёла для правядзення рамонтных работ.

Мінгарвыканкам таксама нагадаў, што комплекс будынкаў Чырвонага касцёла знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, гэта аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. А паміж КУП «Мінская спадчына» і рэлігійнай суполкай «Рымска-каталіцкая парафія Святога Сымона і Святой Алены», маўляў, заключаная дамова безаплатнага карыстання.

Чытайце таксама:

Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?

Не толькі Чырвоны касцёл. Улады закрылі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
123 / адказаць
06.10.2022
жучки вклеить же надо
5
хх / адказаць
06.10.2022
яны ж там хацелі злева нейкую халабуду прыбудаваць... спаганілі б будынак і плошчу
0
Мангол / адказаць
07.10.2022
Костел строил Вайнилович, а не государство. Власть, подобная нынешней, разграбила его, нанесла ущерб. Вот все повторяется. Большевички красномордые, а теперь усато- осиплые вновь грабят.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30