Знайсці
06.10.2022 / 22:12РусŁacБел

Зяленскі заявіў пра неабходнасць прэвентыўнага ўдару НАТА па Расіі

На думку Прэзідэнта Украіны альянсу трэба перагледзець парадак свайго ціску на Расію. Выступаючы па відэасувязі на мерапрыемстве ў аўстралійскім Інстытуце Лоуі, Зяленскі заявіў, што НАТА не трэба чакаць, пакуль Расія прыменіць ядзерную зброю ва Украіне, а ўдарыць першым.

«Што павінна рабіць НАТА? Выключыць магчымасць прымянення Расіяй ядзернай зброі. Але што важна, я яшчэ раз звяртаюся да міжнароднай супольнасці, як гэта было да 24 лютага:

прэвентыўныя ўдары, каб яны ведалі, што з імі будзе, калі прыменяць. А не наадварот-чакаць ядзерных удараў Расіі, каб потым сказаць: «Ах, ты так, ну, вось трымай ад нас!» — заявіў украінскі лідар падчас выступу.

Па словах Зяленскага, Паўночнаатлантычнаму альянсу неабходна перагледзець парадак прымянення ціску на Расію. Пры гэтым прэзідэнт Украіны не ўдакладніў, пра якія менавіта прэвентыўныя ўдары ідзе гаворка: з прымяненнем ядзернай або звычайнай зброі.

У Расіі на словы Зяленскага адрэагаваў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён заявіў, што на тое, пра што казаў украінскі прэзідэнт, павінны звярнуць увагу ўсе краіны свету, асабліва ЗША, Вялікабрытанія і Еўрасаюз. З ягоных слоў, выступ Зяленскага — гэта «заклік да пачатку сусветнай вайны».

Словы Зяленскага ўвогуле выклікалі шырокі рэзананс, таму ягоны прэс-сакратар Сяргей Нікіфараў пасля мусіў патлумачыць словы прэзідэнта. Паводле яго, Зяленскі не заклікаў выкарыстоўваць ядзерную зброю супраць Расіі.

«Прэзідэнт гаварыў аб перыядзе да 24 лютага. Тады трэба было прымяніць прэвентыўныя меры, каб не дазволіць Расіі развязаць вайну. Нагадаю, што адзіныя меры, пра якія тады гаварылася, былі прэвентыўныя санкцыі», — заявіў Нікіфараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930