Знайсці
07.10.2022 / 01:09 1

Зяленскі: Украінская армія з 1 кастрычніка вызваліла на Херсоншчыне больш за 500 квадратных кіламетраў

З 1 кастрычніка толькі на Херсоншчыне УСУ вызвалілі больш за 500 квадратных кіламетраў тэрыторыі і дзясяткі населеных пунктаў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім звароце.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Толькі за час ад 1 кастрычніка і толькі на Херсоншчыне з часу расійскага псеўдарэферэндуму былі вызваленыя і стабілізаваныя больш за паўтысячы квадратных кіламетраў тэрыторыі і дзясяткі населеных пунктаў.

Ёсць поспехі і на ўсходнім кірунку. Абавязкова настане дзень, калі мы зробім справаздачу пра поспехі і ў Запарожскай вобласці — у тых раёнах, якія пакуль кантралююць акупанты. Настане дзень, калі мы скажам і пра вызваленне Крыма».

Раней начальніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сілаў абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк казала пра больш за 400 квадратных кіламетраў, якія УСУ вызвалілі на Херсоншчыне з 1 кастрычніка. У Генштабе УСУ паведамлялі, што за гэты час яны вызвалілі 29 населеных пунктаў у Херсонскай вобласці.

Чытайце таксама:

ISW: Украінцы выціскаюць былыя найлепшыя расійскія часткі на ўсходзе і на поўдні

Вайсковы эксперт патлумачыў, чаму зацягваецца вызваленне Херсоншчыны

ISW: Пуцін замест умацавання абароны на ўсходзе Украіны засяродзіўся на ўтрыманні поўдня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
гердзень / адказаць
07.10.2022
яму што, здаецца, што гэта звычайныя ракеты? здавалася б, што толькі у імпэрыі ляснуты, але не
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31