Знайсці
07.10.2022 / 08:12РусŁacБел

Расіяне зноў білі па Запарожжы, гэтым разам — «Шахедамі»

Расіяне другую раніцу запар наносяць удары па Запарожжы. Напярэдадні гэта былі ракеты, у гэты раз — па папярэдняй інфармацыі, іранскія дроны-камікадзэ «Шахед-136».

Вынік учорашніх абстрэлаў Запарожжа

Кіраўнік Запарожскай абласной адміністрацыі Аляксандр Старух піша, што ў выніку налёту разбураныя два аб'екты інфраструктуры ў двух раёнах абласнога цэнтра.

Паводле яго, паранены адзін чалавек, ён шпіталізаваны.

Ратавальнікі паведамляюць, што колькасць ахвяр учорашняга ракетнага ўдару па Запарожжы вырасла да адзінаццаці чалавек.

Як паведаміла ў пятніцу раніцай Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны, з-пад руін пяціпавярховага дома былі вынятыя целы васьмі загінулых, а з-пад руін іншага, чатырохпавярховага — яшчэ трое.

Выратавалі з-пад завалаў 21 чалавека, 20 з іх шпіталізаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930