Знайсці
07.10.2022 / 09:324РусŁacБел

Літва паказала, як беларускія пагранічнікі псуюць агароджу на мяжы і спрыяюць нелегальнай міграцыі ВІДЭА

Ноччу серады літоўскія пагранічнікі з дапамогай сістэмы відэаназірання зафіксавалі 12 чалавек побач з дзяржаўнай граніцай на тэрыторыі Беларусі. 7 з іх былі мігрантамі, 2 — пагранічнікамі ў форме і са зброяй, яшчэ траіх літоўскі бок называе прадстаўнікамі спецслужб.

Пагранічнікі разрэзалі калючы дрот, потым металічныя сегменты плота і паламалі вароты. Праз дзірку выштурхнулі замежнікаў, якіх тут жа затрымалі літоўцы.

Пяцёра беларусаў уцяклі з месца здарэння і з кустоў сачылі за літоўскімі пагранічнікамі. Праз гадзіну яны селі ў службовы УАЗ і з'ехалі ўздоўж мяжы. Пазней машыну заўважылі на патрульнай дарозе, сюды староннія асобы прайсці не могуць.

Пасля правядзення неабходных працэдур, мігрантаў вярнулі ў Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
24
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
6
0
Лідкін боршч /адказаць/
07.10.2022
І што вусаты мужчына скажа зараз? Хрэнін нешта плявузгаў пра памежныя краіны, якія толькі і чакаюць, як увайсьці ў Беларусь. Памежныя войскі раней былі элітай, а зараз падплотныя сілы.
07.10.2022
На чыёй тэрыторыі знаходзіцца гэтая агароджа?
0
Ян Севярын Бакей /адказаць/
08.10.2022
памятаючы падзеі мінулага году, не зьдзіўлены ні секунды.
Вось толькі ня трэба сілавую абслугу дыктатара называць беларусамі. яны ж ненавідзяць і зьнішчаюць усё беларускае , а моляцца нават можа і не на шклоўскага. а скарэй. на звар'яцелага бункернага смарчка з палаца ў Геленджыку..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930