Знайсці
07.10.2022 / 10:20 5

«Экспансіўнае семя»: новы фэйк расійскай прапаганды

Народ матывуюць ісці на імперыялістычную вайну самымі нечаканымі тэорыямі.

 У папулярных расійскіх Z-каналах з’явілася новае тлумачэнне, чаму ж Пуцін пачаў вайну супраць Украіны: для «рэславянізацыі постсавецкай прасторы». 

«Адна з мэтаў спецаперацыі гэта стварэнне так званага «экспансіўнага семені», — інтрыгуе прапаганда. — Да мільёна грамадзян Расіі мужчынскага полу з прагрэсівісцкай багатай праслойкі, якія могуць сабе дазволіць пражываць за вялікія грошы на постсавецкай прасторы ў краінах былога СССР.

У задачы «экспансіўнага семені» уваходзіць размнажэнне і павелічэнне колькасці рускай нацыі на постсавецкай прасторы і змена складу насельніцтва на новых тэрыторыях, — піша прапагандысцкі Z-канал.

— Мэта рэславянізацыі павінна быць дасягнутая да 2050 года».

«Жанчыны ў Арменіі сталі лепш апранацца і фарбавацца, з'яўленне вялікай колькасці рускіх моцна падняло канкурэнцыю на мясцовым рынку. Гэта факт», — дадае прапагандыст. 

У рэальнасці ніякіх гарызонтаў планавання да 2050 года ў расіян няма. Нават вайна ва Украіне пайшла не па плане. Хацелі ўзяць Кіеў за тры дні, а выйшла як заўсёды. Ды і сама тэорыя абсурдная. Забіць сотні тысяч расіян і ўкраінцаў, палітычна і эканамічна ізаляваць Расію, каб «рэславянізаваць» суседнія краіны? У рэальнасці «спецаперацыя» прывяла да падзення аўтарытэту і ўплыву Расіі. Нават такія саюзнікі, як Казахстан, аддаліліся ад Масквы і збліжаюцца з Захадам, каб мець гарантыі абароны ад «экспансіўнага» суседа.

Меркаванне, што «жанчыны ў Арменіі сталі лепш апранацца і фарбавацца», каб канкураваць за расійскіх кантрактнікаў-буратаў, выдае жанчынаненавісніцтва і шавінізм аўтараў фэйку, але абсурднае для кожнага, хто ведае армян і бываў у Арменіі.

Нашто прапаганда запускае такія абсурдныя тэорыі? Галоўная задача расійскай прапаганды — не пераканаць у чымсьці канкрэтным, а заблытаць чалавека, зрабіць так, каб ён перастаў адрозніваць праўду ад хлусні.

Андрэй Сенін і яго сын Кірыл. Расійская прапаганда актыўна расказвае пра выпадкі, калі разам ваююць бацька і сын. Скрыншот з відэа

Кіраўніцтва Расіі хоча, каб насельніцтва верыла, што сотні тысяч трупаў, зруйнаваныя гарады і міжнародная ізаляцыя маюць хоць нейкі тайны сэнс. Што ў Пуціна ўсё пад кантролем і што ён мае стратэгічны план. Станеце багатымі і будзеце мець поспех у жанчын — да 2050 года. А пакуль трэба пацярпець — нават калі нашы С-300 няздольныя знішчаць хаймарсы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Лідкін боршч / адказаць
07.10.2022
Мне цікава, а калі прапагандысты пачнуць есьці лайно ад Пуціна ці Лукашэнкі ў прамым эфіры, нахвальваючы гэты працэс? Усе гэтыя песьні, вершы, мілаваньні да двух дыктатараў. Людцы, вы сябе чуеце, разумею, што няма ў вас нічога чалавечага, але не трэба так сябе зьневажаць.
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
08.10.2022
забіваць тысячы украінцаў для "реславянізаціі земель"? А на чарзе -Польшча? Славакія? Чэхія? Памятаецца, да 1994-га ў Грозным жыло да 500 тысяч рускіх - колькі цяпер, калі многажэнец кадыраў правёў "реславянізацію" Чэчні?
0
во блін гобб / адказаць
12.10.2022
Два дебіла - это сіла
Лу-лу і Пу-пу подтверждают, чё
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30