Знайсці
07.10.2022 / 10:303РусŁacБел

«Вы яшчэ можаце выратаваць Расію». Міністр абароны Украіны звярнуўся да расійскіх вайскоўцаў ВІДЭА

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да расійскіх вайскоўцаў з прамовай пра іх будучыню. Ён заклікаў не страціць час і выратаваць Расію ад трагедыі, а расійскую армію — ад ганьбы. Ён заявіў, што кіраўніцтва РФ падманула іх і здрадзіла ім, адпраўляючы на ​​смерць за ілюзорныя мэты Уладзіміра Пуціна. 

Свой відэазварот Аляксей Рэзнікаў запісаў на рускай мове.

«Гэта пасланне з Кіева. Мяне завуць Аляксей Рэзнікаў. Я — міністр абароны Украіны. Я звяртаюся да салдат і матросаў, сяржантаў і старшын, мічманаў, афіцэраў, генералаў і адміралаў расійскай арміі. Я не агаварыўся. Менавіта расійскай арміі. У першую чаргу мае словы адрасаваныя афіцэрам і камандаванню. Таму што вам прымаць рашэнні».

Рэзнікаў старанна падабранымі словамі апісвае расійскім вайскоўцам тое незайздроснае становішча, у якім яны апынуліся.

«Вашы дэсантнікі цяпер гінуць на правым беразе Дняпра. Яны ведаюць сваю справу. Але хтосьці ў Крамлі вырашыў адправіць іх на дакладную смерць», — заявіў ён.

«Дзе ваш дэсант? Вы ведаеце. Там жа, дзе ваша марская пяхота. На могілках», — кажа Рэзнікаў.

Ён даводзіць, што расійскую армію «ашукалі». «Вам абяцалі лёгкі шпацыр, а адправілі ў пастку. Вы плаціце крывёй за нечыя фантазіі і лжывыя мэты». 

Ён тлумачыць, чаму расійскае камандаванне не спыніць вайну.

«Цяпер вас не слухаюць. Таму што паслухаць вас цяпер — значыць, прызнаць памылкі. А ў Маскве не любяць праўду. Ім прасцей расказаць, як вы па-геройску загінулі ў бітве з выдуманымі полчышчамі НАТА», — кажа ён.

Рэзнікаў супрацьстаўляе Зяленскага, які знаходзіцца побач са сваім войскам, і Пуціна.

«Многія з вас ужо зразумелі — вас адправілі паміраць не за справядлівую справу. Можа таму ваш [прэзідэнт] хаваецца ў бункеры, а не трымае ўдар побач з вамі? Ён баіцца вашага прасвятлення, пагарды і вашага справядлівага гневу».

Рэзнікаў падкрэсліў, што расійскія вайскоўцы нікога не «вызваляюць» ва Украіне, а знішчаюць цэлыя гарады, дзе зусім нядаўна іх лічылі добрымі суседзямі і размаўлялі па-руску. А цяпер пасеяная варожасць на пакаленні наперад.

Міністр задаў рытарычнае пытанне: кім увойдуць у гісторыю тыя, хто прыйшоў ваяваць ва Украіну: «Як тыя, хто ваяваў пад адным сцягам з зэкамі? Вы і застанецеся ў памяці як злодзеі, гвалтаўнікі і забойцы».

Ён распавёў, што будзе далей.

«Тысячы расійскіх хлопцаў загінуць. Яшчэ больш застанецца без рук, без ног. Але іх зганьбяць. А вас зробяць вінаватымі. І зноў здрадзяць. Як ужо здраджвалі не раз», — заявіў Рэзнікаў.

Паводле яго слоў, расійскае камандаванне ўжо разумее, што трапіла «ў пастку з вайной», і зробіць усё, каб спісаць «свае пралікі, свой крадзеж» на падначаленых. 

«Пасля вайны менавіта вы будзеце глядзець у вочы калекам, удовам і сіротам вашых салдат. Бо ніхто з Крамля да іх не выйдзе. Вам давядзецца жыць побач з тымі, хто цяпер натоўпам уцякае ад мабілізацыі ў Фінляндыю, Грузію, Казахстан і нават Манголію. І яны будуць упэўненыя, што паступілі правільна», — падкрэслівае міністр.

Рэзнікаў заявіў, што ўкраінцам не патрэбная расійская зямля, ім дастаткова сваёй.

«Мы гарантуем жыццё, бяспеку і справядлівасць усім, хто адмовіцца ваяваць неадкладна. І мы даможамся трыбунала для тых, хто аддаваў злачынныя загады. Вы яшчэ можаце выратаваць Расію ад трагедыі, а расійскае войска — ад прыніжэння. Але час сыходзіць. Не ўпусціце яго».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
52
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4
0
Беня/адказаць/
07.10.2022
Цидик из Бердичева в курсе?
07.10.2022
упустят! 
потому что рос армия - на том же уровне что и белорусская! стадо алкоголиков, воров и безвольных существ
1
Гость/адказаць/
07.10.2022
Спасти Россию , впрочем как и Беларусь, эти армии не могут по одной простой причине - офицеры должны иметь одну важную черту - Офицерскую Честь, наличие которой явно не просматривается в руководствах этих армий , за исключением тех кто отказался участвовать в этой войне и поддержке диктаторов .Поэтому эти армии разделят судьбу своих стран.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930